Categories: Грамадства

Брэст: улады не хочуць займацца рамонтам вуліцы, паколькі яна “нічыйная”

Ад імя жыхароў Усходняга мікрараёна старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі БСДП (Грамада) Ганна Канюс звярнулася са скаргай у аблвынканкам, каб гэтая установа прымусіла гарадскія ўлады Брэста выконваць свае абавязкі па добраўпарадкаванні і рамонту вуліц. Паводле  Праваабарончага цэнтра “Вясна”  

У прыватнасці, скарга тычыцца сітуацыі на тэрыторыі, што знаходзіцца побач з будынкам сярэдняй школы № 10. Раней мясцовыя жыхары ўжо звярталіся у Брэсцкі гарвыканкам і абласную Дзяржаўтаінспекцыю з нагоды гаротнага стану размешчанай тут вуліцы. У атрыманых адказах улады пагаджаліся, што дарожнае пакрыццё мае шматлікія дэфекты, аднак не здолелі дакладна паведміць, калі становішча будзе выпраўлена. Больш таго, чыноўнікі адказвалі, што для капітальнага рамонту дарогі грошай у бюджэце няма, ды і сама вуліца “нічыйная”, бо не мае канкрэтнага гаспадара. У выніку за чатыры месяцы, што прайшлі пасля звароту ў гарвыканкам, дарогу так і не прывялі да ладу: на ёй не быў зроблены нават абяцаны ўладамі ямачны рамонт.

У скарзе, накіраванай кіраўніцтву абласной выканаўчай “вертыкалі”, гаворыцца, што мясцовыя ўлады фактычна прадэманстравалі сваю поўную няздольнасць, каб выправіць сітуацыю, пакараць і прыцягнуць да адказнасці тых, хто вінаваты ў такім жудасным стане дарогі. Замест гэтага гарвыканкам вырашыў закрыць рух транспартных сродкаў на згаданым участку вуліцы, хоць жыхары мікрараёна з такой просьбай не звярталіся.

Крыніца: spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

17 гадзін ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

3 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

6 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

1 тыдзень ago