Другі дзень у Залессі

Сеняшні летнік пачаўся з разнастайнай працы у Доме Еўрапейскіх сустрэч. Мы працягнулі вучыцца шпакляваць и класці падлогу на 3-ім паверсе. 4 гадзіны працы праляцелі вельмі хутка і пасля смачнага абеду мы працягнулі знаеміцца бо да нас далучыліся шмат новых людей: дзяўчыны якія пріехалі паказаць нам файер-шоў, гурт Cad-Gaddeu і нават адня дзяўчына з Польшчы. Яна прыехала ў Беларусь некалькі дзен таму разам з мужам на роварах каб убачыць на ўласныя вочы Беларусь і зведзіць свайго аднакурсніка ў Берасці. Яна паспела ўжо аб’ехаць некалькі весак каля Камянца, паглядзець Берасце, а зараз вырашыла паўдзельнічаць у летніку Залессе-2014. Інтеграцыйныя гульні былі даволі незвачайнымі і патрабавалі крэатыву ад усіх удзельнікаў. Пасля актыўтых ігр трэба было крыху адпачнуць і мы гралі ў настольную стратегічную гульню, а частка людзей проста адпачывала.   Увечары мы вырашылі паграць у фрысбі, гульня атрымалася вельмі дынамычная і пасля яе мы паехалі купацца. Стомленныя і задаволенныя мы вярнуліся ў летнік дзе нас чакала файер-шоў ды гурт Cad-Caddeu які падараваў нам падгадзіны сярэднявечная музыкі і танцаў. А пасля цудоўнай вячэры былі спевы, вогнішча і цеплая летняя ночь.

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

23 гадзіны ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago