Categories: Грамадства

Канстыту- цыйны суд узяўся за вывучэнне прабелаў у моўным заканадаўстве

Вывучэннем прабелаў у моўным заканадаўстве зоймецца Канстытуцыйны суд. Пра гэта паведамляе салігорскі праваабаронца Аляксей Валабуеў. Паводле  Праваабарончага цэнтра “Вясна” 

На свой зварот у судовую інстанцыю грамадскі дзеяч атрымаў першую рэакцыю:

– Начальнік Сакратарыяту Канстытуцыйнага суда спадар Каравай паведаміў, што выкладзеныя мной і іншымі салігорцамі пытанні аб устраненні ў моўных нарматыўных прававых актах прабелаў, выключэнні ў іх калізій і прававой нявызначанасці ўжо вывучаюцца ў Канстытуцыйным судзе. Аб выніках вывучэння паабяцалі паведаміць дадаткова, – кажа Аляксей Валабуеў.

Праваабаронца нагадвае, што раней грамадзяне былі пазбаўленыя магчымасці звяртацца ў Канстытуцыйны суд наўпрост. Апошнія змены ў заканадаўстве далі такую мажлівасць у пэўных пытаннях. Першым такім пытаннем салігорцаў стала абарона беларускай мовы ад дыскрымінацыі, ініцыяваная вядомым праваабаронцам, юрыдычным экспертам Беларускага Хельсінскага Камітэту Гары Паганяйлам.

 Крыніца: spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

16 гадзін ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

2 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

4 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

7 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago