Categories: Грамадства

Баранавічы: адзіны беларускамоўны клас спыніў сваё існаванне

Адзіны беларускамоўны клас у Баранавічах, дзе вучыліся ўсяго тры дзяўчынкі Яся Малашчанка, Аліса Філіпчык і Вераніка Міхальчук,спыніў сваё існаванне. У сувязі з заканчэннем пачатковай школы СШ № 14 і са зменай жыхарства бацькі дзяцей спрабавалі працягнуць навучанне па-беларуску ў 5-м класе гімназіі № 4, але безвынікова. Паводле  Праваабарончага цэнтра “Вясна” 

– Спачатку нам казалі, што ў гімназіі няма фінансавых магчымасцяў для адкрыцця беларускамоўнага класа, а затым, што неабходна пісьмовая згода не менш як 24 бацькоў навучэнцаў класа. Мы звярталіся да кіраўніцтва горада з мэтай захавання адзінага беларускамоўнага класа. Нядаўна, знаходзячыся ў сярэдняй школе № 40 Магілёва, намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік звярнуў увагу на неабходнасць папулярызацыі больш шырокага выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах адукацыі. Аднак гарадскія ўлады нашу ідэю не падтрымалі, – паведаміла мама Ясі Таццяна Малашчанка.

Грамадская актывіста дадала, што Яся Малашчанка і Аліса Філіпчык цяпер будуць вучыцца ў рускамоўным 5а классе, і толькі матэматыка, сусветная гісторыя, а таксама прадмет “Чалавек і свет” будуць для дзяўчынак на беларускай мове.

 

Фота: Яся Малашчанка, Аліса Філіпчык, якія хочуць навучацца па-беларуску

Крыніца: spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

4 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

5 дней ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

7 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago