Грамадскія слуханні па праблемах беларускай медыцыны пройдуць у Берасці

Грамадская ініцыятыва “Народны рэферэндум” правядзе ў Берасці грамадскія слуханні, прысвечаныя рэформам у сферы аховы здароўя. Тэма слуханняў: “Як зрабіць медыцынскае абслугоўваннем якасным і даступным”. Мерапрыемства пройдзе ў суботу, 27 верасня, ў памяшканні газеты “Брэсцкі кур’ер” (вул. 17-га верасня, д. 22-24). Пачатак – у 14-00.

Удзел у слуханнях возьмуць лідэры “Народнага рэферэндуму”, эксперты, практыкуючыя лекары і іхнія пацыенты.

Да ўдзелу ў слуханняў запрашаюцца жыхары Берасця, усе, каго хвалююць праблемы сістэмы медыцынскага абслугоўвання, рэфармавання сферы аховы здароўя.

Удзел у слуханнях вольны, папярэдні запіс не прадугледжаны. За падрыхтоўкай мерапрыемства можна сачыць у сацыяльнай сетцы Укантакце: https://vk.com/nr_medycyna.

Нагадаем, што ініцыятыва “Народны рэферэндум” прапануе правядзенне ў Беларусі рэферэндума па актуальных пытаннях сацыяльна-палітычнага жыцця краіны. Адно з пытанняў, прапанаваных на рэферэндум, тычыцца менавіта рэфармавання беларускай медыцыны. Яно гучыць такім чынам: “Ці згодныя вы, што ў дзяржаўных установах адукацыі і аховы здароўя ўсе паслугі грамадзянам Беларусі павінны аказвацца бясплатна?

Больш падрабязна пра ініцыятыву “Народны рэферэндум” можна даведацца тут: http://referendumby.org.

Для карыстальнікаў сацсеткі Укантакце: https://vk.com/nr_medycyna.

#реферэндум

dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

1 дзень ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

2 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

4 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago