Categories: Адукацыя

Інклюзіўны трэнінг “Творчае мысленне і моладзевае прадпрымальніцтва”

Сацыяльна-рэабілітацыйная ўстанова “Эгалітэ цэнтр” i БМГА “Новыя твары” запрашаюць аматараў паламаць галаву над мудрагелістымі задачкамі на моладзевы інклюзіўны трэнінг.

 

Адукацыйная ініцыятыва «Асабісты рост і актыўнае грамадзянства» накіравана на ўключэнне маладзёнаў з рознымі сацыяльнымі і фізічнымі магчымасцямі ў працэс асабістага і прафесійнага развіцця.

Калі творчае бачанне і асэнсаванне навакольных з’яваў – частка вашага жыцця, вы спісалі ўсе шпалеры сваімі, здавалася б, дзівакаватымі ідэямі, і ўжо даўно маеце план стварэння свайго бізнэса, асабліва калі ён матываваны жаданнем зрабіць жыццё лепей і цікавей, ці, магчыма, вы заўсёды марылі пагрузіцца ў свет творчага мыслення і нестандартнага праектавання, вас чакаюць на трэнінгу «Творчае мысленне і прадпрымальніцтва».

Пра трэнінг

Трэнінг праводзіцца 18-19 кастрычніка і складаецца з двух частак.

Першая частка, «Думай крэатыўна», накіравана на развіццё творчага мыслення і каманднага пошука нестандартных рашэнняў.

Яшчэ Пабла Пікаса заўважыў: «Я магу маляваць як Рафаэль, але мне спатрэбіцца ўсё жыццё, каб навучыцца маляваць так, як малюе дзіцё».

Вы лічыце, што крэатыўнае мысленне гэта тое, што дадзена нам ад нараджэння? З вамі нельга не пагадзіцца. Кожны можа думаць крэатыўна, аднак звычайна ў працэсе сталення пад уплывам дарослых і атачэння мы часткова губляем гэту здольнасць ці проста перастаем яе развіваць. А ці можна ўявіць жыццё і працу без творчага складніка?

У другой частцы, «Асновы моладзевага прадпрымальніцтва», удзельнікі адчуюць сабе маладымі прадпрымальнікамі, акунуцца ў арганізацыйна-прававыя асаблівасці вядзення бізнэса ў Беларусі і паспрабуюць стварыць з нуля мадэль бізнэсу на прыкладзе адной з бізнэс-ідэяў удзельнікаў трэнінга з улікам магчымых рызыкаў і наяўных крыніц фінансавання.

Мерапрыемства праводзіцца для удзельнікаў ва ўзросце 18-30 гадоў з рознымі ступенямі фізічнай мабільнасці.

Для таго каб прыняць удзел у мерапрыемстве неабходна запоўніць анкету.

Дэдлайн – 13 кастрычніка 2014г.

Арганізатары звяжуцца з абранымі ўдзельнікамі і прапануюць каротка апісаць сваю бізнэс-ідэю (1/5 – 1 старонкі), падчас трэнінга ўдзельнікі змогуць дэтальна распрацаваць сваю ідэю.

Фінансавыя ўмовы

Удзел у трэнінгу бясплатны. Арганізатары не пакрываюць выдаткі на транспарт і пражыванне.

Крыніца:  adukacyja.info

dzedzich

Recent Posts

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

10 гадзін ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

12 гадзін ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

4 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

6 дней ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

1 тыдзень ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

2 тыдні ago