Святкуем Новы 2015 год, як сто гадоў таму!

Шчыра запрашаем ўсіх разам адсвяткаваць Новы, БЕЛАРУСКІ 2015 год у атмасферы 100-гадовай даўніны!

Сёння на свята мала дзе можна адчуць сапраўдную беларускую атмасферу. А ў каго ні запытаеш, калі ўсё ж-такі быў сапраўдны беларускі Новы год, усе кажуць “100 год таму”, “адчапіся, 100 гадоў ужо пасля гэтага прайшло”. Сто, дык сто!

Мы вырашылі адматаць час і стварыць атмасферу беларускага Новага году ў стылі пачатку ХХ стагоддзя. Адчуць стогадовую даўніну нам дапаможа вёска Залессе, дзе мы будуем Дом Еўрапейскіх сустрэч. Там захавалася ўсё як 100 год таму: брукаванка, аўтэнтычныя вясковыя хаты, мураваныя скляпы і лядоўні і яшчэ шмат іншага. А сустракаць Новы год мы будзем у доме войта.
Вечарына будзе аформлена ў беларускім стылі, таму і вас просім адпавядаць гэтаму часу.

Каб зрабіць свята якасна і прыгожа, неабходна трошкі сучасных укладанняў: 300.000 бел. руб. + любая ваша хатняя страва да агульнага стала. У гэту суму ўваходзіць культурная праграма, антуражная ежа і напоі (паштэт, вэнджаныя вушы, капуста, грыбы, “пальцам пханыя” кілбаскі, кісель, і г.д.). Грошы трэба здаць арганізатарам да 20 снежня, каб мы паспелі ўсё падрыхтаваць!!!

ХТО: Моладзь, неабыякавая да беларускасці: сябры Дзедзіча, а таксама ўсе, хто нас ведае (ці хоча пазнаёміцца :).
ДЗЕ: Вёска Залессе, Камянецкі р-н. 50 км ад Берасця. Дом яшчэ не да канца адбудаваны, але ўсе ўмовы ёсць 🙂 Глядзіце фотаальбом.
КАЛІ: Заезд 31 снежня ў 12-00. Ад’езд – 1 студзеня ў 19-00.
ЯК: 1. Прыязджаем, размяшчаемся, знаёмімся. 2. Аздабляем ялінку, упрыгожваем хату, гуляем у гульні беларускай шляхты, таньчым, адпачываем. 3. Накрываем на стол, падымаем чаркі і сустракаем свята!

За дадатковы кошт (прыкладна 100.000 руб.) будзем пры патрэбе арганізоўваць праезд да Залесся і назад.

Месцазнаходжанне:
64, Залессе, Воўчын
Пачатак:
31 снежня а 12:00
Суполка vk.com

Marta

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

2 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

3 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

5 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago