Categories: Грамадства

Берасцейцы пазнаёміліся з Тураўскім Евангеллем

Пазнаёміцца з перавыдадзеным Тураўскім Евангеллем змаглі берасцейскія чытачы. Тут у Берасцейскай абласной бібліятэцы імя Горкага прайшла прэзентацыя помніка пісьменнасці адзінаццатага стагоддя.

Намеснік дырэктара Нацыянальнай бібіліятэкі Рэспублікі Беларусь па навуковай працы і выдавецкай дзейнасці Алесь Суша распавёў пра тое, якое значэнне мае перавыданне кнігі для краіны:

Для Беларусі – гэта прыклад 1000-гадовай духоўнай традыцыі. Гэта прыклад паступовага развіцця, самаўдасканалення, станаўлення нашай культуры. Прыклад удасканалення ўласнай духоўнасці, узроўню асветы і адукацыі, пільнага стаўлення да ўласных традыцый і ўрэшце – мецэнацкай дзейнасці ў сферы культуры.

Факсімільныя копіі выдання былі надрукаваныя ў Беларусі па ініцыятыве Нацыянальнай бібліятэкі накладам у 500 асобнікаў. Арыгінал Евангеля быў знойдзены ў Тураве ў 1865 годзе і знаходзіцца на пастаянным захоўванні ў бібліятэцы Акадэміі навук Літвы ім. Урублеўскіх (Вільня).

budzma.by

Marta

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

4 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

5 дней ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

7 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago