Categories: Адукацыя

Польская стыпендыя для беларусаў GFPS-Polska абвясціла набор на зімовы семестр 2015

GFPS – гэта аб’яднанне студэнцкіх асацыяцый, некамерцыйных арганізацый, якія дзейнічаюць з 1984 года ў Германіі (GFPS e.V.), з 1994 года ў Польшчы (GFPS-Polska) і з 1999 года ў Чэхіі (GFPS-CZ).

Унікальнай асаблівасцю GFPS з’яўляецца тое, што ў рамках яе, студэнты арганізуюць дапамогу для іншых студэнтаў, якія не беручы платы за сваю працу. Дзякуючы тром партнёрскім арганізацыям на працягу амаль 30 гадоў дзейнасці больш за 1000 студэнтаў з’ехала за мяжу на стыпендыю, і яшчэ тысячы членаў маглі ўдзельнічаць у шматлікіх міжнародных праектах.

Пачынаючы з зімовага семестра 2013/2014 GFPS-Polska прадстаўляе стыпендыі для вучобы беларускіх студэнтаў у Польшчы.

Гэтым разам 2 шчасліўчыкі атрымаюць магчымасць навуковага стажу на зімовы семестр 2015 (кастрычнік-люты) у любым з універсітэтаў Польшчы, а таксама удзел у шматлікіх праэктах, а новыя знаёмствы з палякамі, немцамі, чэхамі і сапраўдная апека з боку GFPS-Polska будзе забяспечаны.

GFPS-Polska прапануе:

  • стыпендыю памерам 1450 злотых у месяц;
  • 5 месяцаў побыту ў адным з універсітэцкіх цэнтраў Польшчы;
  • магчымасць працы над уласным навуковым ці культурным праектам;
  • магчымасць наведвання заняткаў у найлепшых польскіх універсітэтах;
  • апеку з боку лакальнай групы GFPS-Polska;
  • удзел у трох семінарах;
  • сяброўскія стасункі і незабыўныя ўспаміны на ўсё жыццё.

Прыём заяваў да 31 сакавіка. Кандыдаты, якія пройдуць першы этап адбору , будуць запрошаны на сумоўе у Мінску ў траўні. Умовы і правілы размешчаныя на сайце gfps.pl. Заяўкі і пытанні неабходна дасылаць на адрас stypendia-by@gfps.pl

 

Marta

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

2 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

3 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

5 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago