Сярод вас, напэўна, ёсць тыя, хто хоча пабываць у Швецыi, ЗША, Германii, Японіі, Аўстраліі і ў іншых выдатных краінах? Хтосьцi хоча авалодаць гутарковай ангельскай, нямецкай цi, можа, нават грэнландскай мовай?
Але, як заўжды, нешта перашкаджае: грошы, недахоп вольнага часу, прыродная сарамлівасць альбо проста лянота. Калі вы любіце сумяшчаць прыемнае з карысным, то гэты артыкул менавіта для вас.
З 1920 года валанцёрства набірае абароты па ўсім свеце і ўжо паспела заваяваць велізарную папулярнасць. Асабліва распаўсюджаны рух валанцёраў на сваёй радзіме, у Еўропе, дзе штогод мільёны людзей ўдзельнічаюць у самых разнастайных праектах па ўсім свеце. Удзельнікамі руху з’яўляюцца ўсе развітыя і многія краіны, якія развіваюцца. Безумоўныя лідары па колькасці арганізацый і праектаў – Еўропа і ЗША.
Volunteer (з англ. «Дабраахвотнік») ва ўзвышаным разуменні – гэта чалавек, якi дабраахвотна ахвяруе свой час і працу на карысць чалавецтва, які культывуе агульначалавечыя каштоўнасці. Чалавек любога полу, ўзросту, нацыі і веравызнання.
Усе праекты можна класіфікаваць па сферах, дзе валанцёрам прапануецца працаваць. У першую чаргу гэта праекты сацыяльныя, арыентаваныя на дапамогу людзям з абмежаванымі магчымасцямі: дзецям, інвалідам, састарэлым.
Другое месца па распаўсюджанасці ў свеце займаюць экалагічныя праекты, якія прапануюць працу ў нацыянальных парках, дапамогу дзікім жывёлам, азеляненне, уборку смецця і інш.
Калі ўдзел у сацыяльных праектах часта патрабуе маральных сіл, то праца, звязаная з рэстаўрацыяй – сіл фізічных. Гаворка ідзе пра будаўніцтва, аднаўленні, рамонт і іншыя работы на розных архітэктурных аб’ектах (ад закінутых баракаў да сярэднявечных замкаў).
Мабыць, самымі цікавымі і папулярнымі сярод валанцёраў з’яўляюцца творчыя праекты: дапамога ў арганізацыі і правядзенні мульты-культурных фэстаў, тэатральных праектаў, канцэртаў, выстаў.
Што трэба, каб стаць міжнародным валанцёрам?
У першую чаргу – вялікае жаданне і ўсведамленне таго, што гэтая праца не дзеля грошай, а дзеля самой працы. Вырашыўшы стаць валанцёрам, вы павінны быць гатовы працаваць пад нечыім кіраўніцтвам, мець зносіны з зусім незнаёмымі людзьмі з розных куткоў свету. Вам спатрэбіцца талерантнасць, працавітасць, энтузіязм, мабільнасць і іншыя пазітыўныя чалавечыя якасці. Як правіла, пражыванне ды харчаванне аплочвае прымаючая арганізацыя, але валанцёрам трэба мець i нейкі мінімум грошай, і, вядома ж, дзейны пашпарт.
Стаць валанцёрам замежнага праекта – крок шмат у чым смелы, але на 100% правільны для тых, хто вырашыў развіць або «умацаваць» сваю замежную мову (як правiла, ангельскую). Для кагосьці гэта будзе пераадоленнем моўнага бар’ера, для іншых – удасканальваннем, але ў абодвух выпадках валанцёрства – гэта выдатная дапамога ў вывучэнні мовы.
Што ж мы атрымліваем?
Па-першае, поўнае пагружэнне ў iншы асяродак, без тургідаў вы набываеце самастойнасць, вучыцеся шукаць вырашэнні ў цяжкіх моўных сітуацыях. Як следства – пераадоленне моўнага і псіхалагічнага бар’ераў, нясмеласці і комплексаў. Вы атрымліваеце унікальную магчымасць кантактаваць не толькі на англійскай, але і на мовах усіх членаў праекта (рэдкі выпадак папрактыкаваць, напрыклад, экзатычныя мовы). Зносіны з носьбітамі – нічым не замяняльны досвед, які да ўсяго іншага дазваляе набыць салідны багаж новай лексікі (ад вузка прафесійнай да ненарматыўнай).
Іншыя асаблівасці валанцёрства:
Далучайцеся i ўдзельнiчайце!
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…