Categories: Грамадства

Савет Міністраў пастанавіў стварыць у сацыяльных сетках «маладзёжныя групы»

Праграма дзейнасці беларускага ўраду на 2015 год уключае ў сябе пункт пра стварэнне ў сацыяльных сетках «груп для развіцця маладзёжнага руху ў рэспубліцы», а таксама плануе распрацоўку канцэпцыі развіцця студэнцкага самакіравання.

У пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 лютага 2015 года «Праграма дзейнасці Ураду Рэспублікі Беларусь на 2015 год» апісаныя задачы і механізмы рэалізацыі Маладзёжнай палітыкі.

Сярод агульных мэт і задач, задэклараваных у раздзеле пра моладзевую палітыку, ёсць некалькі цікавых пунктаў. Механізмам рэалізацыі стане сярод іншага «фармаванне у сацыяльных сетках груп (аб’яднанняў карыстальнікаў) для развіцця маладзёжнага руху у рэспубліцы, фармавання актыўнай грамадзянскай пазіцыі юных грамадзян».

Каардынатарам такой дзейнасці прызначаецца намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, які курыруе пытанні моладзевай палітыкі, а таксама Міністр адукацыі.

Сярод іншых механізмаў кшталту «студэнцкіх атрадаў» цікавым пунктам ёсць словы пра распрацоўку «канцэпцыі развіцця студэнцкага самакіравання ў Рэспубліцы Беларусь». Гэты пункт падобна з’явіўся пад уплывам рашучага жадання Беларусі далучыцца з другой спробы да Балонскага працэсу, у які краіну не ўзялі у 2012 ў тым ліку з-за адсутнасці нават дэкаратыўнага студэнцкага самакіравання.

generation.by

pirozhok

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

4 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

5 дней ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

7 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago