“Дзедзіч” – для цябе, і для мяне

Берасцейскае абласное маладзёжнае аб’яднанне “Дзедзіч” утворана ў лістападзе 1999г. і вось ужо 15 гадоў актыўна працуе ў нашым горадзе.

Што змянілася за гэты час? І навошта аб’яднанню валанцёры? На гэтыя і іншыя пытанні адказала Алена Каховіч – сакратар АРР “Дзедзіч”.

У трох сказах пра тое, чым займаецца аб’яднанне.
Алена
: АРР “Дзедзіч” існуе ўжо 15 год і канешне за гэты час было рэалізавана вельмі шмат мерапрыемстваў у розных накірунках. Але найперш мы займаемся папулярызацыяй беларускай мовы і культуры. Таксама развіваем экалагічны, міжнародны і адукацыйны напрамак. Робім шмат і сацыяльных праектаў як напрыклад “Будзь валанцёрам”.

Што змянілася асабіста ў цябе за час працы ў аб’яднанні?

Алена: Асабіста я атрымала купу ведаў у розных накірунках. Гэтыя веды напластаваліся на маю асноўную адукацыю і яны добра дапамагаюць мне як у працы, так і ў валанцёрскай дзейнасці. Калі новы чалавек прыходзіць у арганізацыю, то праз пэўны час заўважаеш, што ён змяніўся ў лепшы бок. Канешне, не ўсё адразу, але магчымасці якія “Дзедзіч” прапаноўвае сваім валанцёрам можна выкарыстаць з максімальнай карысцю для сябе.

Апішы самы яркі момант з працы.
Алена: Насамрэч, цяжка вылучаць канкрэтны момант. У большасці яркія ўспаміны звязаны з рознымі людзьмі з якімі знаёмішся пад час валанцёрства.

Навошта вам валанцеры і чым яны будуць займацца?
Алена:
Нам патрэбны арганізатары культурных мерапрыемстваў, журналісты і проста добрыя людзі 🙂 Калі чалавек адчувае што не зможа арганізаваць сам мерапрыемства, гэта не праблема, мы яму дапаможам ведамі і рэсурсамі.

Паспрабуй апісаць ідэальнага валанцера.
Алена: Адэкватны, вясёлы і ініцыятыўны чалавек, які жадае зрабіць добрых спраў як мага больш.

Дзяніс Трацюк

Marta

Recent Posts

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

2 дні ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

2 дні ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

2 дні ago

Скрозь стагоддзі і легенды: гісторыя і таямніцы могілак у цэнтры Берасця

У самым сэрцы Берасця, у яго гістарычнай нетрах, схавалася загадкавае месца,  прасякнутае векавымі легендамі: старажытныя…

2 дні ago

Выява гісторыі. Як Напалеон Орда дапамагаў Радзіме нават на чужыне

Ёсць асобы, вядомыя нам з падручнікаў гісторыі і музейных выяваў, а ёсць тыя, што пакінулі…

3 дні ago

Мелодыя горада. Як вулічныя музыкі аб’ядноўваюць людзей

Пацяплела, і на вуліцы горада выйшлі людзі. Савецкая ператварылася ў людское мора. І толькі гукі…

3 дні ago