Я “За вела-Брэст”!

За апошні час Брэст настолькі змяніўся, што тыя хто не быў у ім гадоў 5-7, то можа і не пазнаць некаторыя вуліцы. Акрамя саміх вуліц, змяніліся і людзі. Яны, жыхары Брэста, сталі больш часу прысвячаць свайму здароўю, займаюцца актыўным адпачынкам, а менавіта – катаннем на роварах.

І адной з прычын такога росквіту веларуху ў горадзе, можна назваць працу інфармацыйна-асветніцкай установы “За вела-Брэст”. Чым займаюцца хлопцы і дзяўчаты ва ўстанове і якія новыя праекты ад іх чакаць, на усе гэтыя, і не толькі, пытанні адказаў Уладзімір Красько – дырэктар інфармацыйна-асветніцкай установы “За вела-Брэст”.

Калі была заснавана ўстанова?

Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова “За вела-Брэст” была заснавана ў 2009 годзе. А зарэгістраваць атрымалася толькі ў мінулым годзе.

 

Што змянілася за гэтыя 6 гадоў?

– Змяніўся сам горад. У параўнанні з 2009 годам, зараз мы (жыхары горада) можам смела называць Брэст вела-сталіцай Беларусі. І вельмі цешыць той факт, што наша ўстанова мае да гэтага дачыненне таксама.
Расскажыце пра самыя запамінальныя моманты з працы “ За вела-Брэст”

Такіх момантаў шмат. Адзін з самых яркіх, гэта момант правядзення роварнага прабегу ў 2012 годзе. На той час мы усталявалі рэкорд, і на велапрабег сабралі каля паўтысячы удзельнікаў! А ў красавіку гэтага года, калі Брэст і Батумі (Грузія) сталі гарадамі-пабрацімамі, інфармацыйна-асветніцкая ўстанова “За вела-Брэст” паглядзела на ўмовы для веласіпедыстаў у сонечным Батумі. Ну і канешне ж прывезлі на Радзіму шмат цікавых ідэй.

Больш дэтальна азнаёміцца можна тут

Для чаго вам патрэбны валанцёры?

Зараз мы праводзім акцыю “Апельсіны веласіпедыстам”, і нам патрэбныя людзі для раздачы апельсінаў. Таксама нам трэба валанцёры для падрыхтоўчага этапу па напісанні Стратэгіі развіцця веласіпеднага руху ў нашым горадзе. Для таго, каб дапамагчы ў напісанні Стратэгіі, не абавязкова быць веласіпедыстам. Ёсць шмат працы за кампутарам і ў інтэрнэце.

 

Як людзям, якія зацікавіліся вашай ўстановай, звязацца з вамі?

– Можна прыслаць сваё імя і кантакты (тэлефон ці id сацыяльнай сеткі) на электронны адрас zavelobrest@gmail.com. Ці патэлефанаваць па нумару (029) 222-58-22

pirozhok

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

3 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

5 дней ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

7 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago