Categories: Адукацыя

Эрасмус Мундус чакае цябе!

Эрасмус Мундус – Models and Methods of Quantitative Economics – прапануе стыпендыі для бакалаўраў з выдатнымі поспехамі.

QEM – гэта паўнавартасная ‘joint full-time’ праграма для паспяховых студэнтаў, якія спецыялізуюцца ў розных сферах.

Праграма падтрымлiваецца кансоцыюмам чатырох унiверсiтэтаў:

  • Universitė Paris 1 Panthėon-Sarbonne;
  • Universitat Automoma de Barcelona;
  • IMW – Institute of Mathematical Economics of Universität Bielefeld;
  • Universita Ca’ Foscari Venezia.

Адпаведна краіны навучання – Францыя, Гiшпанiя, Германiя, Iталiя.

Патрабаваннi для кандыдатаў

Высокія адзнакі дыплому бакалаўра, а таксама яго прызнанне (180 ECTS) – асноўныя патрабаваннi для падачы заяўкi. Любыя iншыя квалiфiкацыi – iншая ступень бакалаўра, магiстарская ступень i iнш. – павiнны быць пазначаны ў заяўцы.

У iдэальным выпадку, на першай ступенi кандыдаты павiнны вывучаць матэматыку, прыкладную матэматыку, колькасную эканомiку альбо фiнансы. Таксама вiтаюцца i кандыдаты з iншымi прадметамi i напрамкамi.

Магiстарская праграма прадугледжвае ангельскую мову як асноўную мову навучання. У сувязi з гэтым патрабуецца сертыфiкат валодання ангельскай мовай (Certificate of Proficiancy in English), найлепш TOEFL.

Падача заяўкi:

  • зарэгiстравацца на анлайн-платформе;
  • запампаваць неабходныя дакументы (CV, матывацыйны лiст, падцверджанне нацыянальнасцi, сертыфiкаваны пераклад адзнак, сертыфiкаваная копiя бакалаўрскага пасведчання, сертыфiкат валодання ангельскай мовай, два рэкамендацыйныя лiсты).

Дадатковую iнфармацыю можна знайсці ў крыніцы ці па спасылцы. Дэдлайн: 07.02.2016

pirozhok

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

3 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

4 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

6 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago