Categories: Грамадства

Таленты запрашаюцца ў Венецыю

Міжнародны арт-конкурс Arte Lagunа, накіраваны на падтрымку сучаснага мастацтва, шукае таленавітых творцаў.

Да ўдзелу запрашаюцца творцы з шасці плыняў:

  • жывапіс;
  • мастацкая фатаграфія;
  • скульптура і інсталяцыя;
  • відэа арт і перфоманс;
  • віртуальнае і лічбавае мастацтва;
  • асяродкавае мастацтва і лэнд-арт.

Журы абярэ 120 фіналістаў, якіх чакае:

  • 6 грашовых узнагарод па € 7 000 кожная;
  • галоўная калектыўная выстава ў Венецыі;
  • 4 выставы ў галерэях па ўсяму свету;
  • 2 калабарацыі з кампаніямі;
  • 7 арт-рэзідэнцый;
  • 3 міжнародныя кінафестывалі;
  • публікацыя каталогу.

Галоўная калектыўная выстава адбудзецца на гістарычных прасторах Венецыянскага Арсеналу ў сакавіку 2016 г. Гэта выдатная магчымасць рэалізаваць уласны патэнцыял, далучыцца да міжнароднай супольнасці арт-інстытуцый і творчых людзей.

Як падацца

Падаць заяўку можна спасылцы, галоўнае – не забыць далучыць кароткі жыццярыс, фотаздымкі кожнай працы і копію квітанцыю аб аплаце рэгістрацыйнага ўнёску.

Дэдлайн12 снежня 2015 г. Крыніца: adukacyja.info.

pirozhok

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

4 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

2 тыдні ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

3 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

3 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago