Categories: Медыя

Збудуйма "Наш дом" па-беларуску і па-англійску разам!

Два тыдні таму на платформе сацыяльных праектаў Talaka.by стартавала кампанія збору сродкаў для выдання падрабязнага беларуска-англійскага слоўніка ў малюнках “Наш дом / Our Home”.Мэта кампаніі – сабраць для выдання кнігі праз “Талакошт”43 000 000 бел. руб., больш за трацінуякіх ужо паабяцана будучымі спонсарами.

“Наш дом / Our Home” – гэта

  • першы ў Беларусі беларуска-англійскі слоўнік у малюнках для дзяцей і дарослых;
  • каля 50 старонак каляровых ілюстрацый на шчыльнай крэйдаванай паперы;
  • каля 1000 будзённых словаў і размоўных фразаў на кожнай мове. Для зручнасці пошукуў слоўніку будуць змешчаныя беларускі і англійскі алфавітныя спісы лексічных адзінак з нумарамі старонак;
  • каля 2000 спрошчаных транскрыпцый, якія падкажуць, як вымаўляць тое ці іншае слова;
  • больш за 20 тэматычных раздзелаў: “Часткі жылога будынка”, “У вітальні”, “У гасцёўні”, “У спальні”, “У дзіцячым пакоі”, “На кухні”, “За сталом”, “У каморы”, “Хатняя гаспадарка”, “Рамонт”, “Хатнія гадаванцы” і інш.;
  • нясумнае чытво для тых, хто хоча лёгка запомніць беларускія і/або англійскія “хатнія” словы і выразы: назвы прадметаў побыту, гаспадарчых прылад і дробязей, разнастайных хатніх спраў і звыклых дзеянняў… Навука праз забаву для школьнікаў і не толькі;
  • адметны падарунак для беларускага ці замежнага сябра.

Укладальніцы слоўніка –прафесійныя перакладчыцы, выпускніцы перакладчыцкага факультэта МДЛУ і філалагічнага факультэта БДУ. Ёсць дамоўленасць аб выданні кнігі ўвесну 2016 года з выдавецтвам “Галіяфы”.

“Спачатку праект фінансавалі сваімі сіламі, і такім чынам былі створаныя блізу 30% ілюстрацый. Гэты “пілотнік” з’еў шмат энергіі, часу і грошай, але дзякуючы яму мы шмат чаму навучыліся, – расказвае кіраўніца праекта Алена Ялавенка. – Усцешыла, што пачатак нашай краўдфандынгавай кампаніі мабілізаваў і чальцоў каманды, і іншых людзей: за першыя дзевяць дзён нас фінансава падтрымалі 22 чалавекі, якія паабяцалі 10 000 000 бел. руб, з’явіліся новыя валанцёры. Калі за справу бяруцца не 2-3 чалавекі, а талака – гэта вельмі натхняе. Але і адказнасць адчуваеш немалую, бо людзі нам давяраюць і чакаць ад нас якаснага прадукта. Спадзяемся на паспяховы працяг кампаніі “Наш дом / OurHome” і запрашаем усіх у Беларусі далучыцца да нашага праекта словам ці справай!”

Стать адным з “жыхароў”-фундатараў “Нашага дома” можна да 20 снежня 2015 года.

#nashdom_ourhome

pirozhok

Recent Posts

Музыка ў сэрцы: гісторыя вулічнай спявачкі Наталлі

Для Наталлі кожны акорд, кожная нота – гэта магчымасць падарыць людзям радасць і натхненне, што…

21 гадзіна ago

Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…

24 гадзіны ago

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

2 дні ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

2 дні ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

6 дней ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

7 дней ago