Як легалізаваць стрыт-арт? —распавядуць госці "Ёсць размова" 13 снежня

Што такое вулічнае мастацтва і якія яго асаблівасці ў Беларусі? Як прабіцца праз бюракратыю і легалізаваць стрыт-арт на нашых вуліцах?

Пра гэта раскажуць берасцейцам госці праекта “Ёсць размова” —куратар фестывалю Vulica Brasil Міла Котка і мастак Алесь Kontra.

«Нашы госці не толькі адкажуць на цікавыя і актуальныя пытанні пра стрыт-арт, яго тэндэнцыі і віды, — абяцае каардынатар праекта Алена Каховіч. — Яны падзеляцца сваім вопытам: раскажуць пра поспех беларуска-бразільскага фестывалю Vulica Brasil, які праводзіцца ў Мінску ўжо другі год, аб яго кухні і працах, якія зараз ўпрыгожваюць фасады будынкаў сталіцы».

Удзельнікі бясплатнага мерапрыемства даведаюцца ад Мілы Коткі, як нараджаюцца некамерцыйныя фэсты і крэатыўныя праекты, якія цяжка сцііснуюць на шляху іх рэалізацыі, і каму ўвогуле ўсё гэта патрэбна. А таленавіты дызайнер і мастак Алесь Kontra з каманды арт-студыі ТАКТАК распавядзе пра сакрэты працы вулічнага мастака, дасць парады і, вядома, пакажа свае малюнкі.

Рыхтуйце пытанні пра тое, якіх новых маштабных артаў нам чакаць і дзе, як стаць вулічным мастаком, як рэалізаваць сваю мару, — і прыходзьце 6 снежня ў нядзелю ў 18:00 па адрасе: г. Брэст, вул. Маякоўскага 46/1.

Уваход вольны!

Marta

Recent Posts

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

17 гадзін ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

18 гадзін ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

19 гадзін ago

Скрозь стагоддзі і легенды: гісторыя і таямніцы могілак у цэнтры Берасця

У самым сэрцы Берасця, у яго гістарычнай нетрах, схавалася загадкавае месца,  прасякнутае векавымі легендамі: старажытныя…

19 гадзін ago

Выява гісторыі. Як Напалеон Орда дапамагаў Радзіме нават на чужыне

Ёсць асобы, вядомыя нам з падручнікаў гісторыі і музейных выяваў, а ёсць тыя, што пакінулі…

2 дні ago

Мелодыя горада. Як вулічныя музыкі аб’ядноўваюць людзей

Пацяплела, і на вуліцы горада выйшлі людзі. Савецкая ператварылася ў людское мора. І толькі гукі…

2 дні ago