Categories: Адукацыя

Японскі навагодні падарунак

Унiверсiтэт Цукуба радуе файнай навагодняй прапановай — запрашае ўсiх жадаючых на адмысловую магiстарска-доктарскую праграму (“1+3” MA and PhD) японскiх i еўразiйскiх даследванняў.

Пачатак навучання – кастрычнiк 2016 года. Лакацыя – Цукуба, Японія.

The Graduate School of Humanities and Social Sciences of the University Tsukuba – адзiны iнстытут у Японii, якi прапаноўвае камбiнаваную праграму магiстарска-доктарскай ступенi з акцэнтам на еўразiйскiх даследваннях.

Праграма «1+3» складаецца з аднаго года магiстратуры і трох гадоў доктарскага даследвання. Цягам вучобы студэнты атрымаюць магчымасць вучыцца як на ангельскай, так і японскай мовах. Напрыканцы чакаецца, што студэнты будуць выдатна валодаць і ангельскай, i японскай мовамi, у дадатак да ведаў па абраных накiрунках i спецыялiзацыях.

Патрабаваннi да кандыдатаў:

  • нацыянальнасць адной з постсавецкiх краiн альбо Манголii;
  • дата нараджэння – не пазней за 2.04.1981;
  • наяўнасць скончанай ступенi бакалаўра;
  • валоданне ангельскай (мiжнародныя сертыфiкаты) i японскай (узровень N5 i вышэй) мовамi;
  • магчымасць прыехаць у Японiю цягам апошняга тыдню верасня 2016 г.;
  • адсутнасць стыпендый ад японскiх спонсараў у мiнулым, любой актуальнай стыпендыi на час пачатку вучобы.

Як падацца

Першы этапзапаўненне i перасылка папярэдняй аплiкацыйнай формы на адрас:

spca-info@ml.cc.tsucuba.ac.jp.

Другі этап – інтэрв’ю i экзамен, якія адбудуцца ў краiне рэзiдэнцыi кандыдата. Да гэтага моманту неабходна даслаць наступныя дакументы:

  • сертыфiкаваныя выпiскi акадэмiчнай i прафесiйнай паспяховасцi;
  • сертыфiкат валодання ангельскай мовай (TOEFL цi GRE) (базавае валоданне японскай мовай пажадана i будзе перавагай)

…на адрас

SPCEA, Program in Japanese and Central Eurasian Studies
Graduate School of Humanities and Social Sciences
University of Tsukuba
Tennodai 1-1-1, Tsukuba-shi, Ibaraki-ken JAPAN
305-8571
е-mail: spca-info@ml.cc.tsukuba.ac.jp

Апроч гэтага, на другiм этапе на адрас Iнстытута дасылаюцца наступныя дакументы:

  • 8 фота (30mm*40mm);
  • рэкамендацыйныя лiсты;
  • афiцыйныя выпiскi альбо афiцыйныя копii дыпломаў i пасведчанняў з папярэдняга месца навучання (бягучая выпiска ў выпадку, калi вычоба яшчэ працягваецца);
  • арыгiнальны сертыфiкат валодання японскай мовай  (JLPT, level N5 альбо вышэй) пры наяўнасцi.

Дэдлайн – 10 студзеня 2016 г. Крыніца: adukacyja.info.

pirozhok

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

4 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

5 дней ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

1 тыдзень ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago