Categories: Адукацыя

Восем месяцаў Балонскага працэсу

Восем месяцаў таму Беларусь з “агаворкамі” прынялі ў Балонскі працэс, Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі. Гэта значыць, анансаванымі зменамі, якія менеджары адукацыі мусяць правесці ў бліжэйшы час. Асноўныя прынцыпы Балонскага працэсу — удзел студэнтаў у кіраванні ўніверсітэтам, універсітэцкая аўтаномія, адкрытасць, мабільнасць.

Студэнцкае самакіраванне

За восем месяцаў у Балонскім працэсе спрабуем падлічыць змены, якія ўжо адбыліся.

“Мы прымалі дэлегацыі з еўрапейскіх універсітэтаў, з Балонскага камітэта. Яны вывучалі пытанні развіцця студэнцкага самакіравання ў нашых універсітэтах. І ніякіх рэкамендацый, што нешта развіваецца не так, мы не атрымалі”, — апісвае сітуацыю намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык. Значыць, усё і так было добра.

Праўда, адзначым, што за восем месяцаў у Беларусі так і не зарэгістравалі ніводнага сапраўды незалежнага студэнцкага аб’яднання.

Адкрытасць

Якія рэформы плануе Міністэрства адукацыі, каб быць бліжэй да Балонскага працэсу, дакладна не вядома. У агульным доступе ёсць толькі інструкцыйны ліст “Аб арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах вышэйшай адукацыі ў 2015-2016 гадах”. У ім пішуць пра намер развіваць мабільнасць студэнтаў і выкладчыкаў, ствараць умовы для фармавання шматузроўневай сістэмы “бакалаўр-магістр-даследчык”, увесці больш інфарматыўны дадатак да дыплома і гэтак далей.

Але іншы дакумент — загад Мінадукацыі №628 аб “Аб прыняцці мер па ўкараненні ў нацыянальную сістэму адукацыі інструментаў Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі на перыяд 2015-2018 г.” у агульным доступе адсутнічае.

Няма ні дыскусій па рэформах, ні выбараў рэктараў універсітэтаў. Але на сайце міністэрства ёсць раздзел “Балонскі парцэс” з дакументамі трох-чатырохгадовай даўніны.

“Мы назіраем не прагрэс, а рэгрэс, — апісвае змены сябра Грамадскага Балонскага камітэта Уладзімір Дунаеў. — Падрыхтаваныя прапановы ўяўляюць з сябе таямніцу, сакрэт. Нават ва ўніверсітэтах гэтага не ведаюць”.

Універсітэцкая аўтаномія

Калі сёння ў адміністрацыі ўніверсітэтаў пацікавіцца, якія рэформы ўжо зробленыя ў межах Балонскага працэсу, то вам не адкажуць, а перанакіруюць у Міністэрства адукацыі, маўляў, там займаюцца. Адміністрацыя ВНУ нават тэарэтычна не хоча абмяркоўваць магчымыя змены.

Нічога не адкажуць таксама ў Інстытуце вышэйшай школы. Пра Балонскі працэс гаворыць Міністэрства адукацыі — такая аўтаномія. Каля дзесяці выкладчыкаў, да якіх звярнулася Еўрарадыё, не тое, што не ўдзельнічаюць у абмеркаванні будучых рэформ, а нават не ведаюць, якія рэформы будуць. Студэнты ж не ведаюць, калі будуць мець еўрапейскі дадатак да дыплома, які прызнаюць па ўсім свеце.

Добра пра незалежнасць універсітэтаў у Беларусі кажа і нядаўні выпадак з Нацыянальным тэхнічным універсітэтам. Спачатку іх прафсаюз паведаміў пра адмену платных пераздач. А ўжо ў канцы дня адміністрацыя ВНУ гэта абвергла: адмянілі толькі для тых, хто прынясе даведку, што хварэў, таму не прыйшоў на іспыт.

Крыніца: euroradio.fm

dzedzich

Recent Posts

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 дзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

4 дні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

4 дні ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

5 дней ago

4 экскурсіі, на якія ты павінен абавязкова схадзіць, калі ўпершыню прыехаў у Берасце

Падарожжа ў новы горад заўсёды ўключае ў сябе імкненне даведацца яго гісторыю, адчуць яго душу…

2 тыдні ago

Манастыр Бернардзінак у Берасці. Што мы пра яго ведаем?

У гістарычныя часы на тэрыторыі Берасця ўзвышаўся велічны бернардзінскі манастыр, заснаваны яшчэ ў першай палове…

2 тыдні ago