Categories: Адукацыя

На радзіму Нэссі па валанцёрства!

Тэрмінова! Арганізацыя STAND Int. прапануе некалькі EVS-праектаў у Шатландыі рознай працягласці і скіраванасці.

Праекты падзядяюцца наступным чынам:

  • 2-6 месяцаў, пачатак 15 сакавіка 2016 года (максімум – да 15 верасня 2016 года).
    Праца ў outdoor centers – гэта цэнтры, куды прыязджаюць групы дзяцей, знаходзяцца ў сельскай мясцовасці. Абавязкі: дапамога ў падтрыманні парадку ў цэнтры і на тэрыторыі, а таксама дапамога ў арганізацыі адпачынку групаў;
  • 2-12 месяцаў, пачынаючы з 1 красавіка 2016 года.
    Праца ў офісе арганізацыі STAND Int. Тры віды дзейнасці:
    – валанцёры будуць дапамагаць у навучанні маладых людзей, якія навучаюць сваіх жа равеснікаў (6-12 месяцаў);
    – STAND Int. займаецца і сацыяльным прадпрымальніцтвам, таму валанцёры будуць прыдзяляць свой працоўны час маркетынгу і піяру для павелічэння продажаў (перыяд – 12 месяцаў);
    – абраныя кандыдаты (а можа, шчасліўчыкі) будуць уцягнуты ў набор валанцёраў на кароткатэрміновыя праекты ў Беларусі і Румыніі, таксама будуць дапамагаць некаторым доўгатэрміновым валанцёрам у Шатландыі.
  • 2-12 месяцаў (пра дата пачатку неабходна дамовіцца з прадстаўнікамі арганізацыі). Праца ў цэнтрах для людзей з асаблівымі патрэбамі ў навучанні (learning disabilities).

Каардынатары праграмы ад Лігі дабрачыннай працы моладзі папярэджваюць: Шатландыя – гэта не пражыванне ў замку і адзінарогі замест аўтобуса. Гэта вельмі сур’ёзныя праекты, на якіх давядзецца шмат працаваць.

Даведацца больш падрабязную інфармацыю, атрымаць кансультацыю і падаць заяўку можна будзе 4 лютага з 10:30 да 17:00*

Прыкладна напрыканцы лютага шатландцы прыедуць у Мінск і правядуць сумоўе для кожнага з праектаў.

Падрабязнасці пра сустрэчу – па спасылцы. Крыніца: adukacyja.info

*на старонцы крыніцы пазначана: 4 лютага і ўвесь 2016.

dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

2 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

3 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

5 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago