Categories: Адукацыя

Прыродазнаўцаў чакаюць у Жэневе

Універсітэт Жэневы чакае таленавітых студэнтаў, якія жадаюць вучыцца на Факультэце прыродазнаўчых навук, і прапануе ім стыпендыі на навучанне ў магістратуры.

Факультэт прыродазнаўчых навук Універсітэта Жэневы – гэта вядучая міжнародная інстытуцыя, дзе вядуцца даследаванні ў такіх навуковых дысцыплінах, як астраномія, біялогія, хімія і біяхімія, землязнаўства, навука аб навакольным асяроддзі, інфарматыка, матэматыка, фармацыя і фізіка.

Праграма Excellence Fellowship Program разлічана на выбітных і высокаматываваных студэнтаў, якія маюць намер вучыцца ў магістратуры на любой з дысцыплін Факультэта прыродазнаўчых навук. Поўны пералік магістарскіх праграм змешчаны тут.

Патрабаванні для кандыдатаў:

  • быць у ліку 10% лепшых студэнтаў-бакалаўраў на сваёй спецыяльнасці;
  • ужо мець ступень бакалаўра ці атрымаць яе не пазней, чым праз 6 месяцаў.

Увага! Веданне французскай мовы – не абавязковае патрабаванне для магістрантаў.

Фінансавыя ўмовы

Памер гранта складае ад 9,5 да 14,5 тысячы еўра (без уліку выдаткаў на навучанне). Грант выдаецца на адзін год і ўключае рэгулярныя датацыі па абранай магістарскай праграме (3 або 4 семестры) пры ўмове акадэмічнай паспяховасці кандыдата напрыканцы першага семестра навучання.

Неабходныя дакументы (на англійскай альбо французскай мове):

  • запоўненая аплікацыйная форма;
  • CV, якое ўключае ў сябе расшыфроўку экзаменаў з аднакамі, здадзеных падчас навучання ў бакалаўрыяце;
  • эсэ на 2 старонкі, дзе кандыдат мусіць апісаць сваю матывацыю, уласныя навуковыя інтарэсы і чаканні ад праграмы;
  • рэкамендацыйныя лісты ад 2 выкладчыкаў (калі магчыма);
  • дадатковыя дакументы, якія кандытат лічыць вартымі паказаць (напрыклад, сeртыфікаты GRE, TOEFL або іншага моўнага іспыту).

Усе дакументы трэба дасылаць адзіным pdf-файлам на e-mail дэкана Факультэта прыродазнаўчых навук Excellence-Master-Sciences@unique.ch. Дзеля таго, каб заяўку кандытата разгледзелі, трэба прайсці праз працэдуру залічэння, якая апісана на сайце ўніверсітэта.

Больш інфармацыі даступна на афіцыйнам сайце Ўніверсітэта Жэневы.

Дэдлайн – 15 сакавіка 2016 года.

Крыніца: adukacyja.info

dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

2 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

3 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

5 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago