Наша Мова

Віктарына “Наша мова”

Кампанія “Наша мова” прапануе прайсці віктарыну і атрымаць за правільныя адказы прызы!

Пытанні будут тычыцца гісторыі беларуская літаратуры і адказаць на іх будзе проста, асабліва знаўцам Берасцейшчыны. Першы, хто правільна адкажа на ўсе пытанні атрымае кнігу Янкі Маўра “Палесскія рабінзоны”, а астатнія 5 разумных і спрытных фірмовыя сувеніры ад кампаніі “Наша мова”.

Адказы прыймаюцца да 10 сакавіка.

Не забудзьце напісаць свае кантакты!

    1. Гэты мовавед у канцы XVI стагодзя працаваў настаўнікам царкоўнаславянскай і грэчаскай моў, быў вядомым беларускім педагогам-гуманістам і перакладчыкам. У Берасці падрыхтаваў да выдання 2 кнігі , якія пазней былі выдадзены ў Вільні.

    2. Яго называлі «брэсцкі Джардана Бруна».

    3. Менавіта на прыступках гэтага будынка ўпершыню ў Берасці знайшлі выданне газеты «Мужыцкая праўда».

    4. Гэта вядомая беларуская пісьменніца ў лютым 1949 года апынулася ў брэсцкай турме.

    5. Юльян Нямцэвіч пасля заканчэння вучобы стаў асабістым сакратаром прадстаўніка гэтага вядомага беларускага магнатскага роду.

    6. У гэты район пасля заканчэння БДУ была накіравана Святлана Алексіевіч загадчыкам аддзела лістоў газеты «Маяк камунізма».

    7. Хто з гэтых вядомых дзеячоў Беларусі не выхоўваўся на землях Баранавіччыны?

    8. Гэта вёска ў Баранавіцкім раёне стала месцам сустрэчы філаматаў і філарэтаў. Тамаш Зан блізка сябраваў і вучыўся з братамі Верашчакамі, якія і запрашалі да сябе. Менавіта тут Адам Міцкевіч пазнаёміўся са сваёй Марыляй.

    9. У якім студэнцкім таварыстве ўдзельнічаў Напалеон Орда? За гэта яго яшчэ выключылі з Віленскага ўніверсітэта і пасадзілі на 15 месяцаў у турму.

    10. Гэты неардынарны пісьменнік нарадзіўся ў Ляхавічах у 1901 годзе. Спачатку ён быў у атрадзе Булак-Булаховіча , пасля ў легіёнах Пілсудскага, а нарэшце заняўся кантрабандай. За гэта яго пасадзілі ў турму, дзе і раскрыўся яго талант. Першы твор пісьменніка быў перакладзены на 11 моваў сусвету


    Пакінуць адказ