Categories: Наша Мова

Пазнавальныя выходныя з экскурсіямі “Я быў тут”

На гэтым тыдні пройдзе адразу дзве бясплатных экскурсіі па Берасцю з цыкла “Я быў тут”, якія ладзяцца ў межах кампаніі “Наша мова”.

19 сакавіка (субота) ў 14:00 пачнецца бясплатная экскурсія ў музеі “Бярэсце”. Гэта экскурсія будзе тычыцца сярэднявечнай гісторыі нашага горада. Гэта ўнікальны комплекс, які захоўвае драўляныя будынкі XI-XII стагоддзя, а таксама археалагічныя знаходкі якімі карысталіся нашы продкі. Для ўсіх жадаючых гэта экскусія бясплатна, збор каля ўвахода ў музей, у 14:00.

 

 

 

 

 

 

Другая экскурсія адбудзецца ў нядзелю 20 сакавіка. Экскурсавод, краязнаўца і вядучая курсаў “Мова нанова” Воля Малафеечава распавядзе гісторыю Берасця на прыкладзе той архітэктуры, якая захавалася да сённяшняга дня. Пачатак экскурсіі ў 14:00 на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Леніна.

Экскурсіі спадабаюцца ўсім, хто хоча больш даведацца пра багатую гісторыю аднаго з найстарэйшых гарадоў Беларусі, пазнаёміцца з яго культурным жыццём (былым і сучасным), убачыць культавыя будынкі і даведацца пра таленавітых людзей, якія жылі і тварылі ў гэтых месцах. Цікава будзе і берасцейцам, і гасцям Брэста!

Даведка:

Кампанія “Наша мова” стартавала ў Берасці ў 2014 годзе. Яна прыцягнула вялікую колькасць удзельнікаў у свае крэатыўныя праекты: стварэнне паштоўкі “Кахай па-беларуску”, “Берасцейскі вершнік”, конкурс “Фотамаўленне”, Акцыя “Мова дзеткам” і іншыя. У 2015 годзе кампанія працягвае праводзіць цікавыя конкурсы і мерапрыемствы і тым самым прыцягваць берасцейскую моладзь да актыўнага жыцця.

 

pirozhok

Share
Published by
pirozhok

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

3 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

4 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

6 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago