Categories: Медыя

Adukacyja.info шукае новых аўтараў!

Рэдакцыя Adukacyja.info шукае таленавітых, энергічных, амбітных аўтараў для свайго сайта.

Калі ты…

  • любіш пісаць тэксты;
  • умееш знаходзіць нечаканыя тэмы;
  • жадаеш удасканаліць свае ўменні;
  • шукаеш натхнення і новых знаёмстваў,

тады шчыра запрашаем у мегабдышч-каманду!

Што яны абяцаюць:

  • суперцікавыя заданні;
  • безліч карысных кантактаў;
  • тоны натхнення;
  • працу з людзьмі, якія ўжо 12 гадоў робяць лепшы адукацыйны сайт краіны;
  • улётныя сустрэчы.

Шукаюцца аўтары для рубрык:

  • “Выпускнікі” – тут вам давядзецца браць інтэрв’ю ў паспяховых выпускнікоў, якія вучыліся альбо вучацца ў розных універсітэтах свету, хто пераадолеў абставіны і пайшоў па сваім, заўжды ўнікальным, шляху;
  • “Цікавосткі” – вітаюцца ідэі для незвычайных і карысных матэрыялаў пра сусветную адукацыю ды ўніверсітэты, спосабы навучання, магчымасці і ўсё цікавае-незвычайнае-адукацыйнае;
  • “Эксперты” – чакаюцца інтэрв’ю з вядомымі, аўтарытэтнымі беларусамі (і не толькі) пра сучасныя працэсы і перспектывы беларускай адукацыі;
  • “Мовы” – усё пра мовы, матывацыю да іх вывучэння і эфектыўныя спосабы;
  • “Блог” – калі ў вас ёсць досвед, якім варта падзяліцца ў блозе, – пішыце, абмяркуем.

Калі ты з імі на адной хвалі альбо хочаш, каб яна цябе “накрыла”, дасылай ліст на е-адрас adukacyja@gmail.com (спытаць Любоў:). Будзе выдатна, калі будзе напісана колькі слоў пра сябе і ты прапануеш некалькі тэмаў, якія хацелася б развіць для Adukacyja.info.

Студэнтам факультэтаў журналістыкі: публікацыі з сайта пойдуць вам у залік патрабаванняў ад выкладчыкаў.

Вельмі, вельмі чакаем цябе!

Крыніца: adukacyja.info.

Darya

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

4 гадзіны ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

1 дзень ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

3 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

6 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago