Categories: Моладзь

Брэсцкая вобласць прыме першыя ўрокі праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» у новым навучальным годзе

1 верасня школы і гімназіі Брэста адкрыюць свае дзверы адукацыйным урокам «Чытаем па-беларуску з velcom». Настаўнікамі праекта стануць вядомыя беларускія пісьменнікі і акцёры, а таксама прадстаўнікі БГК імя А.П. Мяшкова.

У верасні ў рамках ініцыятывы дадатковыя заняткі беларускай мовы і літаратуры пройдуць у агульнай колькасці ў 25 школах Брэста, Кобрына, Бярозы, Баранавіч, Пінска і Лунінца. Арганізатар праекта — кампанія  velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Нязменныя настаўнікі праекта — Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова, Алена Масла, Юры Жыгамонт — і спецыяльныя госці пазнаёмяць вучняў пачатковых класаў з дзіцячай беларускай літаратурай, распавядуць пра асаблівасці граматыкі і правядуць інтэрактыўныя гульні.

«Гандбольны флагман краіны – БГК імя Мяшкова – надае нямала ўвагі папулярызацыі беларускай мовы. У прыватнасці, шэраг нашых кампаній сацыяльнай рэкламы праводзіцца на беларускай мове. Вядома, мы з задавальненнем адгукнуліся на ініцыятыву «Чытаем па-беларуску з velcom», якакая прыцягвае дадатковую ўвагу да беларускай мовы і культурнай спадчыне, – адзначыла прэс-служба БГК імя Мяшкова. – Упэўнены, што такія праекты здольныя падняць цікавасць да вывучэння мовы сярод тых, хто раней не цікавіўся гэтым у дастатковай ступені».

Галоўная задача сацыяльнага адукацыйнага праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» — развіць цікавасць да беларускай мовы і культуры ў школьнікаў малодшых класаў і папулярызаваць чытанне на беларускай мове. Праект пачаўся ў Мінску ў кастрычніку 2015 года і прайшоў у 30 установах адукацыі, уключаючы 2 дадатковыя школы з асаблівасцямі развіцця. Арганізатары «Чытаем па-беларуску з velcom» увесь гэты час атрымлівалі мноства лiстоў з просьбамі правесці падобныя заняткі ў рэгіёнах страны. Таму ўвесну 2016 года праект выйшаў на рэспубліканскі ўзровень, і яшчэ 25 урокаў былі арганізаваны ў Гомельскай вобласці. За першы навучальны год у займальных занятках на беларускай мове прынялі ўдзел больш за 6 500 школьнікаў.

Акрамя пастаяннага складу настаўнікаў праекта ў якасці выкладчыкаў выступалі вядомыя асобы, неабыякавыя да роднай мовы: Алег Страхановіч — футбаліст ФК «Славія-Мазыр», Зміцер Ліхтаровіч — шматгадовы капітан БАТЭ, Алег Лепешанкоў — журналіст і тэлевядучы, Яўген Перлін — тэлевядучы Белтэлерадыёкампаніі, Аляксандр Куль — дырэктар па маркетынгу «Цмокі-Мінск», Андрусь Такінданг — музыкант і тэлевядучы, прадстаўнікі ХК «Металург-Жлобін».

Як чакаецца, у агульнай колькасці 150 школ і больш за 15 000 вучняў па ўсёй Беларусі прымуць удзел у сацыяльнай адукацыйнай ініцыятыве «Чытаем па-беларуску з velcom».

budzma.by

pirozhok

Share
Published by
pirozhok

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

4 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

2 тыдні ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

3 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

3 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago