Categories: Медыя

Цiкавосткi ад лепшых: сустрэча з прадстаўнікамі VICE News і The New York Times

Прэс-клуб Беларусь 2 верасня 2016 года ў Мінску ладзіць сустрэчу з адным з заснавальнікаў і ідэйным натхняльнікам медыяканала VICE News (ЗША) Сайманам Астроўскім і палітычным аглядальнікам выдання The New York Times і карэспандэнтам Politico Europe Дэвідам Гершэнгорнам.

Мэта лекцый – знаёмства прадстаўнікоў беларускай медыясупольнасці з лепшымі міжнароднымі практыкамі. Пачатак – а 18-й гадзіне. Удзел – па анлайн-рэгістрацыі.

Сайман Астроўскі (VICE News) распавядзе, як выкарыстоўваць пляцоўку YouTube і ў рэкордны тэрмін зрабіць вядучае медыя, здымаць рэпартажы для аўдыторыі лічбавай эпохі. Спадар Астроўскі займаецца журналістыкай расследавання, супрацоўнічал з BBC, Al Jazeera English, агенцтвам France-Presse.

Дэвід Гершэнгорн дасведчаны палітычны карэспандэнт, асвятляў выбарчыя кампаніі ў Злучаных Штатах і па-за іх межамі. Журналіст распавядзе, як працягнуць аўдыторыю да кандыдатаў і зацікавіць іх праграмамі, калі палітыкі не валодаюць правакацыйнай харызмай Дональда Трампа. Спадар Гершэнгорн асвятляў падзеі ў Расіі і Ўкраіне, з’яўляецца карэспандэнтам брусельскага офіса медыявыдання Politico Europe.

Пачатак сустрэчы – а 18-й гадзіне. Удзел – па анлайн-рэгістрацыі. Падрабязнасці – тут.

Крынiца: by.odb-office.eu.

 

Darya

Recent Posts

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

8 гадзін ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

10 гадзін ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

4 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

5 дней ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

1 тыдзень ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago