Categories: Грамадства

РОВАР ФАРЭВА

Любіш ездзіць на ровары і не бачыш сябе без гэтага? Тады прыганяй 17 верасня на берасцейскі фэст раварыстаў “ROVAR_FOREVER”, які пройдзе ў рамках Еўрапейскага тыдня мабільнасці.

На фэсце будзе магчымасць наведаць роварныя маршуты Прыбужскага Палесся, патанчыць пад выступы музычных гуртоў, паразмаўляць з адмыслова запрошанымі гасцямі, паглядзець выдатны фільм пад зорным небам і весела правесці вечар каля вогнішча.

Тыдзень мабільнасці прысвечаны Cусветнаму дню без аўтамабіля і арганізуецца экалагічным таварыствам “Зялёная сетка” ў асобе БМГА “Час Зямлі” ў партнёрстве з Брэсцкім зялёным парталам, Брэсцкім абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Рэспубліканскім заказнікам “Прыбужскае Палессе”, турыстычным агенцтвам ATIR.

Уваход на фэст вольны, запрашаюцца аматары роварнай культуры, добрай музыкі і беларускай прыроды.

Месца правядзення фэста: эколага-інфармацыйны цэнтр “Прыбужскае Палессе”, аг. Ляплеўка, вул. Шырокая 37. Час пачатку фэста: 14 гадзін.

Кантактныя дадзенныя: +37529 223 48 59 (МТС).

Суполка https://vk.com/rovarforever

 

Darya

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

17 гадзін ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

2 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

4 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

7 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago