Кінапрагляд дакументальнага фільма “Чачня: вайна без следу” і дыскусія пра ўцекачоў у Берасці

Шаноўныя сябры, у аўторак 20 верасьня а 19:00 запрашаем вас на бясплатны кінапаказ і дыскусію, якія Прастора КХ  ладзіць разам з праваабарончай ініцыятывай Human Constanta.


Дакументальны фільм “Чачня: вайна без следу” (на рускай мове) францускай журналісткі Манон Луазо быў зняты ў 2014 годзе і распавядае пра сучаснае ўладкаванне Чачні, якая стала “дзяржавай у дзяржаве”. Падрабязнае інтэрвію з рэжысеркай пра гэты фільм:http://www.svoboda.org/a/26899552.html

 

Насуперак назве мерапрыемства, мы ж з вамі ведаем, што водгукі падзеяў у Чачні даносяцца і да нашага гораду. Штодня сотні людзей адпраўляюцца з вакзала ў надзеі атрымаць прыстанішча ў Польшчы. Як мы ставімся да іх? Ці ведаем, ад чаго яны бягуць? Ці мусім і ці можам мы ім дапамагчы? Давайце разам пашукаем адказы. У нашай дыскусіі будуць браць удзел таксама валантэры Human Constanta, якая зараз займаецца зборам інфармацыі і прававой дапамогай уцекачам з Паўночнага Каўказа ў Берасці.
Будзем радыя бачыць вас на кінапраглядзе і пачуць вашае меркаванне на дыскусіі. Аўторак, 20 верасня, а 19:00. Уваход вольны.

Darya

Recent Posts

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 дзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

4 дні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

4 дні ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

5 дней ago

4 экскурсіі, на якія ты павінен абавязкова схадзіць, калі ўпершыню прыехаў у Берасце

Падарожжа ў новы горад заўсёды ўключае ў сябе імкненне даведацца яго гісторыю, адчуць яго душу…

2 тыдні ago

Манастыр Бернардзінак у Берасці. Што мы пра яго ведаем?

У гістарычныя часы на тэрыторыі Берасця ўзвышаўся велічны бернардзінскі манастыр, заснаваны яшчэ ў першай палове…

2 тыдні ago