Categories: Моладзь

Фарбы і атмасфера Vulica Brasil

Ад канца жніўня ў Мінску праходзіць фестываль вулічнага мастацтва Vulica Brasil. Асноўныя мерапрыемствы прайшлі ў суботу 17 верасня на вуліцы Кастрычніцкай. Гледачоў чакалі шыкоўныя муралы ад бразільскіх і беларускіх стрыт-арт мастакоў, крафтавая вулічная ежа, тры сцэны і шмат розных актыўнасцяў. У гэты дзень вуліца стала цалкам пешаходнай. Нягледзячы на «дзіўныя» правілы пропуску на вуліцу (міліцыя не прапускала людзей з сабакамі і роварамі) і вялікія чэргі, мінчукі змаглі адчуць атмасферу свята і зразумець адну важную для горада рэч: Мінску катастрафічна не хапае пешаходнай вуліцы.

У гэтым годзе фэст Vulica Brasil – пра экалогію ў горадзе. І не толькі пра дрэвы, хмызнякі і траву, але і пра «экафрэндлі» — погляд на каменныя джунглі. Размаляваныя сцены, старыя трамваі, якія пераўтварылі ў кафэ, шмат музыкі і фарбаў — усё гэта маглі на ўласныя вочы пабачы тыя, хто прыйшоў у гэтыя выходныя на Кастрычніцкую.


nn.by

Darya

Share
Published by
Darya

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

4 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

2 тыдні ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

3 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

3 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago