DzeЦікава & Ко

У Берасці прайшоў “Грамадскі пікнік” і падвялі вынікі “Школы валанцёра” і “Школы праектнага менеджара”

У мінулую суботу, 19 чэрвеня, АРР “Дзедзіч” правёў “Грамадскі пікнік” і падвёў вынікі двух сваіх праектаў – “Школы праектнага менеджара” і “Школы валанцёра”.

Імпрэза складалася з 2 частак: спачатку выпускнікі адукацыйных праектаў прэзентавалі вынікі сваіх рэалізаваных міні-праектаў, а ўжо потым, у дворыку “Дзедзіча”, прайшоў пікнік, з удзелам выпускнікоў праектаў і актывістаў грамадскіх арганізацый горада.

Па выніках галасавання, арганізатары адзначылі аўтараў трох міні-праектаў, рэалізаваных у межах “Школы праектнага менеджара”. Так, каштоўныя падарункі атрымала Марына і яе каманда, якія праводзілі “Культурны базар”, Насця, якая стварыла эксперыментальны тэатр і паставіла інклюзіўны спектакль “Толя і Коля” і Наталія, якая разам з вучнямі СШ №4 Берасця стварыла арт-аб’ект з пластыку. Каштоўныя падарункі атрымалі і каманды “Заўсёды наперад” і “Беларускі трыпціх” з “Школы валанцёра”.

Наталія Грыцко атрымлівае падарунак за паспяхова-рэалізаваны міні-праект “Птушкі замест смецця”.

Больш фотаздымкаў у суполцы “Дзедзіча” у ВК.

Пакінуць адказ