Школа візуальнага мастацтва для моладзевых актывістаў і актывістак

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” запускае школу візуальнага мастацтва для моладзевых актывістаў і актывістак, прадстаўнікоў і прадстаўніц грамадскіх арганізацый і ініцыятыў.

Праграма разлічана на пачатковы і сярэдні ўзровень валодання графічнымі прыладамі і веданне працы ў сацыяльных сетках. Таму калі вам хочацца пракачацца і авалодаць новымі навыкамі ( і прымяніць гэта на практыцы для суполак вашай ініцыятывы ці арганізацыі) — запаўняйце анкету!

 

Праграма школы:

  • Як стварыць анімацыю для сацыяльных сетак
  • Email-рассылка: як зрабіць так, каб яе чыталі
  • Адаптацыя кантэнту пад розныя сацыяльныя сеткі
  • Як рабіць бамбічныя сторыс у Instagram
  • Візуальны сторытэлінг — што, навошта і як
  • Як стварыць фірмовы стыль і пазіцыянаванне брэнда
  • Інструменты для стварэння візуала (Canva)
  • Як стварыць інфаграфіку за 15 хвілін

Школа пачынаецца ў верасні (з 07.09), заняткі па аўторках і чацвяргах, працягласць прыкладна 1-1,5 гадзіны (пачатак а 19), а таксама нефармальныя сустрэчы на суботах.

Школа пройдзе анлайн. Пасля кожнага занятка ў вас будзе магчымасць яшчэ адзін дзень задаваць пытанні нашым спікерам і спікеркам у тэлеграм-чаце, каб кожны і кожная атрымалі ад школы тыя веды і навыкі, якія дакладна будуць карысныя вам!

Таксама ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць падпіску на Canva Pro на тры месяцы.

Дэдлайн падачы заяўкі – 29 жніўня ўключна. Рэгістрацыя па спасылцы. Па ўсіх пытаннях смела пішыце на info@rada.fm.

dendetlet

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

1 дзень ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

3 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

5 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago