Categories: Культура

Гэта вам не школьная праграма: твой белліт лістапада

Падрыхтавалі для вас кароткі спіс беларускай літаратуры, якой няма ў школьнай праграме, але якая варта ўвагі.

Міхась Стральцоў «Сена на асфальце»

Многім з вас ён знаёмы па школьнай праграме. І, магчыма, у 11 класе менавіта гэты твор убіў апошні цвік у труну, пад назвай «белліт толькі пра вёску».

Аднак, кніга насамрэч вартая ўвігі. У ёй уздымаецца важнае пытанне развіцця вёскі, яе стану ў параўнанні з горадам. Размова пра тое, чаму людзі перабіраюцца ў горад – не ад вялікай любві да мегаполіса, а ўцякаючы ад галечы.

Віктар Марціновіч “Возера радасці”

Сюжэт немудрагелісты, але блізкі і зразумелы кожнаму, хто прайшоў праз размеркаванне: нелюбімая дачка ўплывовага чалавека трапляе па размеркаванні ў невялікую вёсачку Малмыгі Віленскага раёна.
Людзі, якіх Яся сустракае на сваім шляху, усё яшчэ ў сваёй галаве жывуць у часах даўно зніклых.

Разам з Ясяй вам трэба прайсці няпросты шлях і пасталець. І зразумець, што Возера радасці – недасяжна, хоць ісці да яго, безумоўна, варта.

Васіль Быкаў “Мёртвым не баліць”

“Так, я хачу памерці. Я не хачу ісці ў палон. Я не буду даваць ім ніякіх паказанняў. Я не хачу і не магу больш пакутаваць. Пакуты становяцца звыш маіх сіл. Я нават не ведаю, дзе і што ў мяне баліць. Боль самаўладна гаспадарыць ва ўсім целе, невядома чаго дамагаючыся. І я зайздрошчу Юрку. Яму ўжо не балюча. Ён пераступіў свой апошні рубеж і зараз непадуладны немцам”.

Менавіта ў гэтай кнізе “мясарубка вайны”, праз якую прайшлі нашы бацькі і дзяды, апісана з уласцівым Быкаву бязлітасным рэалізмам.

Ганна Севярынец «Мая школа»

“Мушу папярэдзіць маіх шаноўных чытачоў. Перад вамі – не ўспаміны, не настаўніцкі дзённік, не блог у “Фэйсбуку”, а мастацкі твор з усімі адпаведнымі атрыбутамі, і найперш – мастацкай выдумкай. Героі, сітуацыі, школы і горад у гэтай кнізе альбо прыдуманыя, альбо моцна пераасэнсаваныя мной з гледжанага ў жыцці. Таму прашу мець на ўвазе: амаль усе імёны ў кнізе “Мая школа” несапраўдныя, усе супадзенні – выпадковыя”.

Аднак, нягледзячы на ​​такі эпіграф, шмат хто з вас пазнае ў гэтай кнізе сваю школу: і яе радасці, і яе праблемы.

dendetlet

Recent Posts

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

11 гадзін ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

3 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

5 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

1 тыдзень ago