
Прыйшоў час папаўняць свае плэйлісты лепшымі трэкамі студзеня. Паехалі!
Intelligency “Deuce” — другі сінгл з будучага альбома абудзіць ад зімовай спячкі, прымусіць танцаваць і дасць упэўненасць у тым, што вясна блізка. Паслухайце, гэта проста агонь!
Ляпис 98 «Досуги-буги», «Школа жизни» — цэлых два каверы ад імянінніка студзеня Сяргея Ўладзіміравіча і аркестра радыкальнага шансону «Ляпис 98». Не страццьце магчымасць дакрануцца да сапраўднай класікі рускага року, бо кавера не на каго-небудзь, а на песню Пятра Мамонава і гурта «Гукі Му» і Фёдара Чысцякова і гурта «Ноль». Наш рэкамэндасіон, а яшчэ раім паслухаць арыгіналы, бо ўсё гэта проста люты чад і сапраўдны панк!
Iva Sativa «Коса» — новы трэк дзерскай этна хип-хоп спявачкі, уладальніцы прыза People’s Choice на Jager Music Awords за мінулы год абавязкова павінен з’явіцца ў плэйлісце кожнага, хто цікавіцца сучаснай беларускай музыкай.
Ana Zhdanova “Меня здесь нет» — пяшчотны і якасны поп, з вакалам, які сагрэе нават самай халоднай зімой.
«Калі музыка — фотаальбом станаў, то «Мяне Тут Няма» — адзін з аўтапартрэтаў на аўта спуску сярод натоўпу», — піша Аня пра свой трэк. Слухаем!
Каця IOWA запісала трэк разам з адной з самых папулярных спявачак-блогерш ютуба Нілай Маніяй. «Пусть боль уйдёт» выйшаў на Каляды і гэта госпел!
Murovei “In the ghetto” — трошачкі рэпчыка для вашага змучанага сэрцайка і стомленага ад холаду цела. Атрымліваем асалоду ад порцыі моднага саунда і вечнай тэмы ў тэксце.
Morphine Moon “Sleep” – атмасферны, цягучы саунд новага дарк-джаз-праекту Артура Мацвеенка, не пакіне абыякавымі сапраўдных музычных гурманаў. На такую нуарную музыку Артура натхніў начны Мінск, паўпустыя шынкі і адзінокія вуліцы. Паслухайце, гэта цудоўна!
Val “Калыханка з месячыкам” — казачная і містычная калыханка атрымалася ў інтэлігентнага поп-дуэта з Мінску. Заварожвае і ўзносіць да нябёсаў, слухаем!
SnopSnoŭ “Akustyka” — акустычны EP ад мінскага дуэта, гучыць годна і меладычна. Варта таго, каб звярнуць увагу.
UVAGA! “Монстры ў Палессі” — бадзёры дэбют ад маладых панкаў з Гомелю. Нам спадабалася, а табе?