Трымайце свежы беларускі плэйліст ад DzeЦікава: шмат таленавітых дзяўчат, а яшчэ пост-рок па-беларуску!
Света Бень і Галя Чыкіс «Приём» — дзве неверагодна таленавітыя дзяўчыны аб’ядналіся і запісалі альбом, які абавязкова ўвойдзе ў гісторыю. Каб пераканацца, проста ўвядзіце ў пошукавіку імя адной ці другой і паглядзіце на творчыя шляхі, заслугі і шырыню дзейнасці кожнай.
Калі ж вы ўсё ведаеце і так, проста адчыняем спасылку і атрымліваем асалоду.
Лера Яскевіч «Не забываю» — лірычны і сумны трэк ад беларускай прыгажуні.
Таксами сумуеце и не маеце магчымасці пабачыць блізкіх? Вам сюды!
Atesta «Дай мне пра Каляды» — выдатная калядная песня для тых, хто ўсё яшчэ святкуе, і выдатны жаночы вакал, які вы абавязкова запомніце.
А ці ведаеце вы, што гурт паўстаў у 2018 годзе, а заснаваў яго бас-гітарыст Аляксей Паўловіч разам са сваёй дачкой Ульянай, якой на той час было 13 год?
БЕЗ БИЛЕТА «Вайе» — са слоў саліста гурта трэк з’яўляецца мантрай пра лета і каханне да жыцця на фоне абпаленага снегу і каляднай, вясковай магіі.
Мы паслухалі і нам падабаецца. А вам?
Nochy «Калі сур’ёзна» — сінгл пра страх, які, на думку ўдзельнікаў гурта, з’яўляецца рухавіком нашага арганізма.
Мы ж лічым, што сінгл вельмі прыгожы і кранальны, а мелодыя напрыканцы проста топ!
Yara «Полымя» — фолк-рок трэк, у якім цудоўна ўсё: музыка, тэкст, відэа і, канешне, вакал. Абавязкова дадаем у плэйлісты і чакаем новых рэлізаў.
Polyn «В тумане» — адносна новы праект Іллі Чэрэпко-Самахвалава (Петля Пристрастия, Касиопея), Аляксея Ванчука і Сяргея Кравченко (Port one).
Упершыню хлопцы сабраліся ў адной студыі ў 2020, і неўзабаве абяцаюць сумесны альбом.
Асцярожна, ненарматыўная лексіка!
Syndrom Samazvanca «Promni» — першы сінгл з новага альбома, які, дарэчы, ужо таксама ў сеціве.
Для ўсіх, каму не хапае мастацтва, трымайце новы музычны стыль ад хлопцаў з Менску — артрок!
Sož Band «Apošnija Tancory» — электра-пост-панк альбом са складаным лёсам ад музыкантаў з Гомеля.
Альбом пачаў пісацца ў 2020 годзе, ставіўся на паўзу ў пошуку новых сэнсаў, а ў працэсе працы адзін з удзельнікаў зышоў у лясы разам з мульцітрэкамі песняў.
Але праца зроблена, слухаем вынік, дзелімся з сябрамі!
Barchaka «Около ветра» — яшчэ адна беларуская прыгажуня з салодкім голасам і выдатным трэкам.
Слухаем!