Музыка

Cвежы сакавіцкі беларускі плэйліст

Зноў паклапаціліся аб вашых вушах: трымайце свежы беларускі плэйліст!

Объект «Lilith», «Скрыпач не патрэбен» — распачынаем с берасцейцаў і ажно два сігнла пасля доўгага маўчання. Слухаем і чакаем новыя песні!

Ana Zhdanova «Letucenna» — тры версіі трэка выданыя да дня народзінаў спявачкі. Спадзяемся, што вам спадабаецца!

Nurnberg «Ahifa» — выдатны пост-панк і наш асабісты шчыры рэкамендасьон. Бярыце, не думаючы!

Zakon guka «Elemienty» — якасны рок на роднай мове!

Verami «Приходи» — новы трэк пра каханне ад выканаўцы з Берасця.

Nochy «Такая вечарынка» — беларускамоўны дэнс-праект с выдатным жаночым вакалам. Мы ўжо дадалі да сваіх плэйлістоў, а вы?

Ян Клапоцкі «Знарок» — гітара, якая пранізвае наскрозь і шчыры вакал. Спадзяемся, што вам спадабаецца!

Тayya «Не сантыменты» — спявачка с Менску і яе дэбют. Знаёмімся с новымі імёнамі ў беларускай музыцы!

Paulinka «Супакой» — трэк-медытацыя для ўсіх, хто хоча расслабіцца пад пяшчотны жаночы вакал.

Tochka K «Жаваранавара» — эсперыментальнае гучанне ад музыкі з Гародні.

Бонус Palina «Демки» — песні таго часу, калі Паліна была яшчэ і Рэспублікай, нарэшце сабраны ў адзін альбом. Самы час зрабіць сабе вечар успамінаў! Слухаем!

💥PALINA 28 ноября в Минске!💥 Подорожание билетов через неделю: https://bezkassira.by/palinavok16-7159 | ВКонтакте

Пакінуць адказ