Мапа ў кожную вёску

Ёсць людзі як людзі, якія жывуць сабе і мараць аб далёкіх марах, іншых краінах і прыгодах. А ёсць людзі, якія любяць беларускія вёскі і мараць аб тым, каб і вёскі заставаліся, і цікавасць да іх расла. 

Знаёмцеся, Ілля Шамілаў. Хлопец, вельмі неабыкаявы да лёса нашай малой спадчыны.

Сам Ілля – вясковы хлопец і мэта яго на першы погляд простая – захаваць гісторыю той вёскі, дзе ён жыве, гісторыю яе жыхароў, гісторыі тых, хто жыў тут раней, зацікавіць ёю іншых.

Ён марыць аб тым, каб беларусы, як тыя японцы, вандравалі і па іншых краінах, але і пра сваю каб не забываліся. Кожная вёска, кожнае мясцэчка мае сваі цікавосткі. А гісторыі жыхароў вёскі – гэта маленькі лёс аднаго беларуса. А з гэтых лёсаў складаецца і наша гісторыя, і наша памяць.

“Тэма беларускіх вёсак мне вельмі блізкая і цікавая”, распавядае Ілля. “Я часта вандрую па беларускіх вёскачках і мястэчках. 

У вёсцы Стойлы Пружанскага раёна я пабачыў вялікі стэнд з мапай вёскі, з подпісамі і фотаздымкамі мясцовых жыхароў. “Цудоўная ідэя!” – сказаў я сабе. А ўжо праз некалькі гадоў прымаў удзел у падобным праекце па стварэнню стэнду ў вёсачкі Зянькі Камянецкага раёну, як мастак. “Гэта была добрая праца не толькі з пункту гледжання стварэння чагосьці істотнага і патрэбнага, але я зразумеў і тое, што трэба зрабіць, якія сродкі і веды патрэбны, з якіх этапаў складаецца поўны праект.”

Зараз Ілля працуе над уласным праектам. Робіць падобны стэнд, менавіта драўляны двубаковы стэнд з дахам і лавачкамі. З аднаго боку будзе мапа вёскі з імёнамі ўладальнікаў, а з другога – фота жыхароў, прыгожых мясцін, QR-коды, спасылкі на відэа-ролікі, поўная інформацыя пра мястэчка.

Ёсць і свае складанасці, куды бяз іх.  Але ж дужа гэта праца плённая і цікавая.

Спачатку Ілля шукае інформацыю пра вёску, размаўляе з жыхарамаі, здымае на камеру. Прынамсі, карта малюецца і гэта цалкам творчы працэс. 

“Я нават зрабіў 3D мадэль і стэнда і нават вёскі, каб ўсё было правільна і выглядала як мае быць” – кажа сам стваральнік. 

Самае складанае і доўгае – маляванне самой мапы. Але ж хочацца, каб гэта было і дакладна, і прыгожа, і цікава іншым. “Я ўжо некалькі разоў ездзіў у вёсеку, дзе будзе усталеваны стэнд і яшчэ не раз туды паеду. Чакаю на адкрыццё.

А яшчэ мару аб тым, каб гэты стэнд пабачылі іншыя неабыякавыя мастакі ці простыя беларусы і рабілі тое ж самае, ці падобные і у сваіх мястэчках!


Darya

Recent Posts

Раёны Берасця вачыма фатографа Яўгена Ангалюка

У свеце фатаграфіі ёсць мноства таленавітых людзей, чые працы знаходзяць адлюстраванне ў сэрцах гледачоў і…

3 месяцы ago

Ад барока да сучаснасці: як Валянціна Кеўра вучыць разумець музыку

У свеце мастацтва музыка займае асаблівае месца, з'яўляючыся ўніверсальнай мовай, здольнай перадаваць пачуцці і ідэі,…

3 месяцы ago

Ганна Абрамчык – стваральніца керамічнага свету

На свеце шмат людзей маюць хобі. Нехта займаецца ім у вольны час, па выходным, для…

3 месяцы ago

Як Urban Lab 11 аб’ядноўвае студэнтаў і гараджан дзеля паляпшэння горада

Urban Lab 11 – гэта супольнасць актыўных студэнтаў-урбанолагаў БрДУ імя А.С. Пушкіна, якая актыўна займаецца…

3 месяцы ago

Ганна Пуціліна: здароўе для кожнага

На сённяшні дзень тэма здароўя з’яўляецца вельмі важнай для грамадства, асабліва ў перыяд распаўсюджання сезонных…

3 месяцы ago

Восень, сяброўства і радасць: Дзень імяніннікаў з “Без межаў'”

Дзень нараджэння… Для кожнага з нас гэта нешта сваё, асаблівае і непаўторнае. Для многіх гэтае…

4 месяцы ago