Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша ежа ўплывае на ўсё – наш настрой, знешні выгляд, здароўе. Можна гадзінамі знаходзіцца на трэніроўках у зале, але мець не зусім здаровы выгляд толькі з-за таго, што прадукты харчавання падабраныя не вельмі правільна. Ганна Пуціліна адчула гэта на сабе. І стала кансультантам па харчаванню. Яна вельмі хоча, каб больш людзей станавіліся здаравейшымі, таму правяла серыю лекцый пра харчаванне для дзяцей і маладых бацькоў. Водгук – самы станоўчы.

Я ў тэме больш за пяць гадоў, – распавядае Ганна. – У мяне нарадзілася дзіця, і ўсё зламалася: пасыпаўся мой арганізм, я хварэла, хварэла дзіця. Гэта быў нейкі паток бясконцых візітаў да лекараў, пакуль я не вырашыла, што трэба нешта мяняць. І пачала з ежы.

Да вырашэння пытання Ганна падышла з навукай: запісалася на вялікі курс па нутрыцыялогіі, у першую чаргу атрыманыя веды прымянала на сябе і сваёй сям’і. І зразумела – гэта працуе! Адразу вырашыліся праблемы са здароўем, дзіцё перастала хадзіць па паліклініках. Паступова маладая маці пачала дапамагаць сябрам, а сёння акрамя асноўнай працы менеджарам, яна аформлена як самазанятая і аказвае кансультацыйныя паслугі па нутрыцыялогіі. За гэты час Ганна прайшла два вялікія курсы навучання, якія доўжыліся па годзе, і атрымала два дыпломы.

У тэме харчавання існуе шмат вельмі розных падыходаў. Хтосьці прапаноўвае БАДы, іншыя складаюць меню. Я звычайна пачынаю работу з таго, што чалавек мае ў дадзены момант – прашу яго скласці дзённік харчавання, запоўніць анкету. Пасля гэтага ён здае некаторыя аналізы. Бывае, на гэтым этапе мы праводзім невялічкую карэкцыю, і да праграмы справа не даходзіць – кліент атрымоўвае тое, што яму трэба, ці праходзяць тыя праблемы, з якімі ён прыйшоў да мяне. Увогуле нутрыцыялогія – гэта не пра чароўную пілюлю, гэта пра змену лада жыцця.

Набраўшыся дастатковага вопыту, Ганна вырашыла несці веды ў масы. Так узнікла ідэя агульнаадукацыйнага праекта пра харчаванне. Ён праходзіў у выглядзе ўтульных сустрэч з усімі зацікаўленымі. Яго мэта – каб людзі задумаліся, што ў іх арганізме не так. Як пазбавіцца ад анеміі? Як з дапамогай харчавання змяніць свой стан? Як прафілактыраваць непрыемныя хваробы? У той жа час, падкрэслівае Ганна, яе мэтай было паказаць, што правільнае харчаванне – гэта не пра абмежаванне, а наадварот. Таму на кожную сустрэчу дзяўчына сама гатавала пачастункі – веганскі торт без глютэна, бялковыя цукеркі з нута.

На сустрэчах я расказвала, што нашае цела ведае больш за нас саміх. Мы можам добра сябе адчуваць, але стан скуры, валасоў будзе паказваць – трэба прымаць меры, пакуль стан не пагоршыўся! І я хацела паказаць, што з любога прадукту можна прыгатаваць каштоўную і смачную ежу. Падалося, мая задумка дайшла да сэрца тых, хто прысутнічаў на сустрэчах, і яны сталі больш адказна ставіцца да таго, што знаходіцца на іх сталах.

Аб нутрыцыялогіі Ганна можа расказваць гадзінамі. Але ж, падкрэслівае, нутрыцыёлаг не доктар. Пры наяўнасці хранічных захворванняў у стадыі абвастрэння, лепш звяртацца не да спецыяліста па харчаванні, а ў лекарню.

У кожнага свая зона адказнасці. Калі чалавек прыходіць да мяне з абвастрэннем гастрыту, я адпраўлю яго ў паліклініку. Калі востры стан пройдзе, тады калі ласка. Калі ў чалавека гіпатэрыёз – гэта да эндакрынолага, я магу аказваць толькі падтрымку ў саюзе з медыкам.

Увогуле ў Берасці ўжо з’яўляюцца лекары, якія супрацоўнічаюць з нутрыцыёлагамі. Такім чынам можна эфектыўней падправіць стан чалавека, каб ён радзей звяртаўся да лекараў і жыў поўным жыццём. Але і тут варта азначыць, што ў кожнага спецыяліста па харчаванні, як і ў лекара, свая спецыфіка работы. Ганна працуе з мамамі і дзецьмі. Проста гэта яе тэма і яна ведае, як дапамагчы жанчыне пасля родаў і заканчэння груднога кармлення. Ёсць выпадкі, калі прыходзіцца адмаўляць у кансультацыі. Напрыклад, Ганна Пуціліна не працуе з аўтаімунітэтам. Але з ахвотай падкажа калегу, які разбіраецца ў гэтым больш за яе.


Падпісвайцеся на старонку Ганны ў інстаграм.

 

 

Ulyana

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

4 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

5 дней ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

5 дней ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

1 тыдзень ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

1 тыдзень ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

1 тыдзень ago