Сляды на вадзе. Як рыбалка парвала YouTube

«Ёсць такое цвёрдае правіла. Устаў раніцай, умыўся, і адразу ж прывядзі ў парадак сваю планету» – Яўген, заўзятар аматарскай рыбалкі зрабіў гэта свамі правілам. Так, гэта вялікая асалода, раніцай, яшчэ да ўсходу сонца прыйсці на ўлюбёнае месца, раскласці рыбалоўныя прылады, сесці і правесці некалькі гадзін у поўным яднанні з прыродай.

Але…

Але спачатку Яўген прыводзіць у парадак планету. Дакладней малую яе частку, бераг ракі. І здымае пра гэта ролікі для YouTube.

– Ідэя маіх відэа простая, – распавядае Яўген. – Я пачаў здымаць сваю рыбалку для пачаткоўцаў. І мая мэта паказаць людзям, што калі ты выходзіш на прыроду, то трэба яе берагчы. Таму перш чым пачаць рыбную лоўлю, я заўсёды збіраю смецце, пакінутае іншымі рыбакамі на беразе вадаёма. Ёсць такое паняцце, як культура рыбацтва. Калі я вылоўліваю трохі больш, чым мне трэба, то заўсёды выпускаю лішкі ў вадаём. А калі да нас прыбіваецца коцік, магу пачаставаць яго свежай рыбай. Мне б хацелася каб кожны аматар рыбнай лоўлі разумеў гэтыя простыя правілы – культура пачынаецца з сябе, а не з фразы: “Гэта не я зрабіў!”

Каналу “Ангалюк на вадзе” ўжо некалькі гадоў, але толькі апошнім часам Яўген аформіў відэа ў адным стылі, зрабіў разбіўку роліка па падтэмах, каб было зручна глядзець. Для аматараў гэтыя сюжэты – своеасаблівы лікбез у вобласці рыбацтва. Людзі, далёкія ад гэтай сферы, могуць паглядзець якасную карцінку з добрым гукам. Найбольш папулярныя з іх набралі больш за 10 тысяч праглядаў.

Сам Яўген – рыбалоў са стажам. Пачынаў яшчэ ў дзяцінстве, калі хадзіў на рыбалку з татам ды братам. Гэты медытатыўны працэс настолькі захапіў яго, што хуткім часам да рыбалкі далучыліся ўсе сябры. Але ж праз некаторы час Яўген зноў апынуўся адзін на адзін са сваім захапленнем – хлопцы разышліся па больш рухомых забавах.

Быў перыяд, калі Яўген браў удзел у спаборніцтвах. Праходзілі яны так: бераг ракі падзяляўся на сектары, пяць гадзінаў удзельнікі лавілі рыбу, а перамога даставалася таму, хто налавіў больш за ўсё па вазе. Cектар жа вылучаўся праз лёсаванне. Пра спаборніцтвы таксама ёсць некалькі ролікаў.

Але сёння спаборніцтва Яўгена не вельмі цікавяць. Таксама як і рэкорды. Самы вялікі ўлоў у яго жыцці здарыўся некалькі год таму – на вуду патрапіўся велізарны сом вагой 14 кілаграмаў. Гэта здарылася на возеры Сіпурка недалёка ад Белавежскай пушчы. Яўген дадае, што вудзіць рыбу на дзікім вадаёме і спецыялізаваным – дзве вялікія розніцы. У апошнім рыба сама ідзе да цябе. Але ж толькі ў прыродных умовах можна злавіць сапраўдны кайф ад рыбалкі.

– Я намагаюся хадзіць на рыбалку 1-2 разы на тыдзень. Гэта добрая магчымасць не думаць ні аб чым. Рыбалка – добрае хобі для псіхалагічнай разрадкі. Але ж фізічна яна вельмі выматвае. Можа, гэта як раз тое, што трэба ў сучасных абставінах?

Па жыцці Яўген працуе фатографам і відэаографам. Так што канцэпцыя праекту – гэта сумесь яго хобі і працы. Была ідэя паказаць рыбалоўніцтва на аматарскам узроўні, каб кожны зразумеў, што гэта даволі проста.

Спыняцца Яўген не збіраецца. Літаральна надоечы плэйліст папоўніўся новым відэа. Канал абнаўляецца амаль штотыднёва. Гэта значыць, аматары рыбалкі атрымаюць яшчэ шмат лайфхакаў пра тое, як культурна адпачываць на беразе ракі.


Падписвайцеся на канал Яўгена.

А таксама на старонку ў інстаграм.

 

 

 

Ulyana

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

5 дней ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

6 дней ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

6 дней ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

1 тыдзень ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

1 тыдзень ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

1 тыдзень ago