19-гадовы жыхар Маларыты падазраецца ў спальванні дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Распачата крымінальная справа.
Як паведаміў БелаПАН начальнік8-гаўпраўлення (па Брэсцкай вобласці) галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Леанід Белановіч, 10 ліпеня малады чалавек разам са знаёмым зняў сцяг з будынка Маларыцкай дзіцячай музычнай школы. Вечарам 20 ліпеня ў лясным масіве, размешчаным непадалёк ад Маларыты, яны спалілі сцяг на вогнішчы, зняўшы свае дзеянні на мабільны тэлефон. Тры фотаздымкі хлопец выклаў у інтэрнэце. Па фота супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі яго асобу.
Як адзначыў Белановіч, 25 жніўня ў дачыненні да жыхара Маларыты распачата справа па арт. 370 Крымінальнага кодэкса (здзек над дзяржаўнымі сімваламі).
Падазроны, рабочы аднаго з прадпрыемстваў Маларыты, памешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Раней ён не быў судзім.