Культура

Яны ведаюць Беларусь!

Сёння завяршыўся апошні этап серыі конкурсаў-віктарын “Ведай Беларусь!” Самыя свежыя навіны з месца ўзнагароджання! 🙂

На працягу двух месяцаў ішла серыя гульняў на тэму ведаў роднай краіны. У выніку ўперад выбілася два канкурсанты. Арганізатар конкурсу АРР “Дзедзіч” запрасіў удзельнікаў на выніковую гульню, дзе быў вызначаны пераможца. Пытанні задаваліся больш падступныя і без варыянтаў адказаў, аднак узровень ведаў пераможцаў перамог ўсе выпрабаванні!

Выніковы пераможца Вячаслаў забраў дадому галоўны прыз – флэшку на 8Гб, а другі, меней удачлівы ўдзельнік, памятныя фірмовыя падарункі ад “Дзедзіч”.


Пакінуць адказ