Грамадства

У спіс «падсобнікаў» дадалі берасцейскіх выкладчыкаў

Сайт posobniki.com папоўніў спіс асобаў, якія на думку наведвальнікаў гэтага рэсурсу, прычыніліся да палітычных рэпрэсіяў у дачыненні да берасцейскіх студэнтаў. Сярод іх апынуліся трое супрацоўнікаў берасцейскіх ВНУ.

Мароз Міхаіл Федаравіч

Мароз Міхаіл Федаравіч

 

Як сцвярджаюць аўтары сайта, Мароз Міхаіл Фёдаравіч, намеснік дэкана факультэта Водазабеспячэння і гідрамеліарацыі Берасцейскага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта,  падчас правядзення маўклівай акцыі ў горадзе 29 чэрвеня 2011 года прысутнічаў каля плошчы з мэтай выяўлення студэнтаў БрДТУ, і далейшага ціску на іх.

 

Ракецкі Валерый Міхайлавіч

Ракецкі Валерый Міхайлавіч

За прымушэнне студэнтаў факультэта электронна-інфармацыйных сістэм БрДТУ, якія пражываюць у інтэрнаце, ў датэрміновым галасаванні папоўніў спісы падсобнікаў дэкан факультэта – Ракецкі Валерый Міхайлавіч.

Севярын Сяргей Мікалаевіч

Севярын Сяргей Мікалаевіч

 

Пасля падзей 19-20 снежня 2010 года з БрДУ імя А.С. Пушкіна была адлічана студэнтка 2-га курса Аліна Літвінчук. Да яе адлічэння спрычыніўся” дэкан факультэта замежных моў Севярын Сяргей Мікалаевіч. Таму ён таксама апынуўся сярод падсобнікаў.

 

Паводле: posobniki.com.

Пакінуць адказ