3 сакавіка ў Берасці завяршыўся другі этап ORIENТ LIGІ – спаборніцтваў па спартыўным арыянтаванні сярод спартсменаў і аматараў гэтага віда спорта.
Галоўным эпіцэнтрам гэтай падзеі стаў мікрараён Паўднёвы, а дакладней гімназія №6.
Свае ўменні і навыкі ў спрынце прадэманстравалі звыш 150 спартсменаў-арыентыроўшчыкаў з Берасця і іншых гарадоў Беларусі. Усе ўдзельнікі былі разбітыя па ўзроставых катэгорыях, якіх, дарэчы, было не мала.
На дыстанцыі выкарыстоўвалася электронная адзнака, з дапамогай якой спартоўцы і аматары адразу на фінішы змаглі даведацца пра свой вынік. Вынікі другога этапа ORIENТ LIGІ можна знайсці на сайтах КСА «Берестье» і КСА «БУГ».
Нагадаем, што кожны жадаючы ва ўзросце ад 12 гадоў можа прыйсці да месца старту і прабегчы дыстанцыю ў задавальненне, па сваёй падрыхтоўцы, ўзросту, амбіцыям. Неабходна мець толькі даведку з допускам лекара, бегавую форму і жаданне.
Наступны этап ORIENТ LIGІ адбудзецца ў вёске Ляплёўка 11 сакавіка.