МузыкаКультура

Новая музыка з Беларусі: Iva Sativa, Adel Line, Lear

Рыхтуйце вашыя вушы — лепшыя трэкі ліпеня ад DzeЦікава!

sayNO “Affections” — свежы пост-панк з Гомеля! Бадзёра, якасна, сучасна!Слухаем!

Iva Sativa “Kanapel” — адна этна хіп-хоп спявачка, адзін трэк, 5 розных саунд-прадзюсераў — 5 розных трэкаў на выхадзе! Энджой!

Зміцер Вайцюшкевіч “Вецер” — гучнае выказванне ад сапраўднага беларускага мэтра. Абавязкова для праслухоўвання.

Без билета “Святочная” — сонечная візітная картка краіны: больш за 50 лакацый (шукаем Берасце), прыгожыя беларусы і цудоўная музыка! Нам падабаецца, а табе?

ЛСП feat Morgenshtern “5 am” — выдатны летні вайб, і лепшае, што ты можаш паслухаць у пяць гадзін раніцы.

Adel Line “Іголкі” — праніклівы жаночы вакал і трошкі меланхоліі. Годна!

Sol Abyssorum “Šum” — этна one-woman project і каляндарна-абрадавая ўкраінская песня з відавочнымі паганскімі каранямі, якая адносіцца да катэгорыі вяснянак у сучаснай інтэрпрэтацыі. Паслухайце, гэта проста неверагодна!

NEMIGA “Ноты в темноте” — чарговы трэк ад стылёвага дуэта с Менску.

Dzivasil “Dziva” — чароўны этна-эмбіент: спалучэнне этнічных беларускіх матываў з сучасным гучаннем, жывых інструментаў з электронікай. Музыка, якая прыйшла ў наш плэйліст са сноў і мар, слухаем!

Невика “Без цябе” — беларускамоўны поп ад спявачкі з Менска: сучасны гук, добры вакал, цікавая падача!

Lear “Зачапіцца”5 трэкаў на тэму душэўнай раўнавагі. Актуальна, як ніколі, слухаем!

Пакінуць адказ