Грамадства

Мілінкевіч падтрымаў Т. Шапуцька

Лідэр Руху “За Свабоду” звярнуўся да кіраўніцтва БДУ з патрабаваннем аднавіць на юрыдычным факультэце адлічаную за актыўную грамадзянскую дзейнасць студэнтку Таццяну Шапуцька.

Аляксандр Мілінкевіч накіраваў лісты рэктару Белдзяржуніверсітэту Сяргею Абламейку, і прарэктару Уладзіміру Клюні з патрабаваннем перагледзець рашэнне пра адлічэнне паспяховай студэнткі Таццяны Шапуцькі, якая прадстаўляла арганізацыю “Малады фронт” на Форуме грамадзянскай супольнасці, які праходзіў 16-17 снежня.

Лідэр Руху “За Свабоду” лічыць, што выключэнне Таццяны Шапуцькі з’яўляецца прыкладам палітычна матываванага пераследу. Аляксандр Мілінкевіч у сваіх лістах нагадвае, што Рух “За Свабоду” будзе працягваць сачыць за падобнымі выпадкамі, і лічыць сваім абавязкам распаўсюджваць інфармацыю пра іх па шматлікіх каналах у краіне і па-за яе межамі.

Нагадаем, неабыякавыя грамадзяне могуць падтрымаць Таццяну Шапуцька, даслаўшы рэктару БДУ ліст ад свайго імя.

milinkevich.org

Пакінуць адказ