Categories: Грамадства

Берасцеец адсудзіў грошы ў ЖКГ

Юрый Чыжык судзіцца з гарадскімі камунальнымі службамі Берасця з‑за вады, якою не карыстаецца з 2002 года ягоная дачка, якая жыве ў Англіі. І ўжо змог адсудзіць у ЖКГ мільён рублёў.

Два гады таму спадар Чыжык пачаў дабівацца пераразліку аплаты, але прайграў у судах усіх інстанцыяў. Сёлета адсудзіў у Жыллёвага рамонтна‑эксплуатацыйнага ўпраўлення мільён рублёў і вырашыў не спыняцца.

Юрый Чыжык: «Як толькі парушаны закон, і гэта ўстаноўлена, магчымая маральная кампенсацыя. Гэта запісана ў грамадзянскім Кодэксе. Я вось нядаўна чытаў артыкул пра кампенсацыю ў 300 мільёнаў долараў. Нашы суды могуць даць пяцьдзесят тысяч, могуць сто.

Вядомы прэцэдэнт, калі Чаргінец заявіў пазоў на 600 мільёнаў рублёў. 600 мільёнаў — чым я горшы за Чаргінца? Чаму ён можа, а мне нельга? Я не менш за яго пакутаваў».

Яўген Бяласін, Берасце

dzedzich

Recent Posts

Музыка ў сэрцы: гісторыя вулічнай спявачкі Наталлі

Для Наталлі кожны акорд, кожная нота – гэта магчымасць падарыць людзям радасць і натхненне, што…

7 гадзін ago

Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…

10 гадзін ago

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

1 дзень ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

1 дзень ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

5 дней ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

6 дней ago