Categories: Моладзь

Паходы у музеі больш не актуальна?

У Еўропе і Амерыцы ў будаўніцтва музеяў укладваюць зараз максімальныя сродкі. Цікава, што сумарная колькасць наведвальнікаў еўрапейскіх музеяў значна большая за колькасць наведвальнікаў футбола, хоць лічыцца, што футбольныя матчы вельмі папулярныя, а музеі не.

У Беларусі ў спісе варыянтаў правядзення вольнага часу музеі даўно не на першых месцах. Калі я прашу сваіх сяброў узгадаць апошні раз, калі яны былі ў музеі, яны задумваюцца. Гэта не значыць, што яны не ходзяць у музеі, проста бываюць яны там, на жаль, не часта. Дык як зацікавіць моладзь хадзіць у музеі?

На выставе музеяў звычайна уваход вольны. А ў некаторых краінах свету – Кітаі, Францыі, ЗША, напрыклад, – зменшылі альбо ўвогуле зрабілі бясплатным уваход у музеі для моладзі. Гэта накіравана на тое, каб павялічыць цікавасць маладых людзей да гісторыі і культуры сваёй краіны. Беларускія музейшчыкі лічаць, што бясплатны ўваход кардынальна сітуацыю не зменіць. Так, будуць людзі, якія пачуюць “бясплатна” і пабягуць глядзець, што там такое адбываецца ў музеі. Так было, дарэчы, на Ноч музеяў. Але ў нас не такія вялікія кошты на білеты ў музеі, кожны студэнт траціць значна большыя сумы на меньш вартыя мерапрыемствы.

Да таго ж існуе меркаванне, што нашу моладзь дысцыплінуе тое, што яна палаціць грошы за ўваход у музей. Хай сабе гэта і зусім капейкі па сённяшніх часах, але яны сябе лепш паводзяць.

Зараз па ўсім свеце ствараюць усё новыя і новыя музеі з вельмі арыгінальнымі і нават экстравагантымі экспазіцыямі. У Інданэзіі ёсць музей курэння, у Літве запрашаюць у музей чарцей, а ў Індыі ўсе жадаючыя могуць убачыць музей, даруйце, прыбіральняў.

У Беларусі таксама ёсць неардынарныя ідэі. У вёсцы Мосар, што ў Глыбоцкім раёне, мясцовы каталіцкі святар арганізаваў антыалкагольны музей. Турысты з задавальненнем наведваюць яго.

Калі сфармуляваць канкрэтныя парады, якія дапамаглі б зацікавіць моладзь больш хадзіць у музеі, што ў першую чаргу трэба ўзгадаць інформацыю. Выставы павінны яшчэ больш актыўна рэкламавацца. Газеты змяшчаюць анонсы, радыёстанцыі агучваюць іх, але ў час, калі ўжо існуюць віртуальныя музеі, і моладзь столькі часу праводзіць за камп’ютарам, варта рабіць большы ўхіл на электронныя медыі.

Музейшчыкам трэба больш актыўна супрацоўнічаць з самой моладдзю і прыдумляць цікавосці. У ЗША, напрыклад, за некалькі даляраў можна набыць копію Дэкларацыі Незалежнасці. І ўвогуле, было б добра, каб ля музеяў заўсёды было некалькі гандляроў самабытных беларускіх падарункаў. Зразумела, што музей досыць кансерватыўная ўстанова. Але за мяжой ля музеяў людзі адпачываць проста седзячы на траве, унутры музеяў ёсць кафэ, а ў карцінных галерэях можна набыць дыванок ці прыйсці са сваім і пасядзець проста на падлозе ля любімай карціны, падумаць, нешта ўявіць. Гэта вельмі камфортна. І гэта… прыцягвае.

moladz.org

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Музыка ў сэрцы: гісторыя вулічнай спявачкі Наталлі

Для Наталлі кожны акорд, кожная нота – гэта магчымасць падарыць людзям радасць і натхненне, што…

1 дзень ago

Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…

1 дзень ago

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

2 дні ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

2 дні ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

6 дней ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

7 дней ago