Дзедзіч сярод пераможцаў

Матэрыял  бюлетэня “Дзедзіч”  перамог на адным  з самых прэстыжных конкурсаў моладзевай журналістыкі “Твой  стыль”.

Артыкул Алеся Жолуда заняў трэцяе месца ў намінацыі  “Лепшы матэрыял, прысвечаны экалагічнай  тэматыцы”. Артыкул называецца “Канцлагер для жывёлы” і асвятляе праблему беспрытульнай жывёлы. Друкаваўся матэрыял у сакавіцкім нумары бягучага года.

Усяго на конкурс  на розныя намінацыі было даслана, па словах арганізатараў, больш за 100 артыкулаў.

На конкурс работы дасылалі прадстаўнікі такіх аўтарытэтных СМІ, як часопісы “Дзеяслоў”, “Маладосць”, “Родная прырода”, “Свободные новости плюс”, газета “Вечерній Гродно”, інтэрнэт-рэсурсы “Беларускія навіны” і інш. Таму Алесю давялося аказацца у даволі саліднай кампаніі.

Для мяне гэта сапраўды вельмі ганарова, – кажа Алесь. – Раней  я ніколі не думаў станавіцца прафесійным  журналістам, а зараз  ужо разглядаю  такі варыянт”.

Спаборніцтва майстроў пяра адбылося ў межах фестывалю  моладзевай журналістыкі “Твой стыль”, які на гэтых выходных сабраў у  Гародні журналістаў-пачаткоўцаў  з усёй Беларусі. На мерапрыемстве ўдзельнікаў чакалі майстар-класы найлепшых беларускіх журналістаў, фотавыстава, прэзентацыісамых паспяховых моладзевых праектаў, захапляльная культурная праграма і сустрэчы з цікавымі людзьмі.

Ідэя фестывалю і конкурсу для маладых журналістаў вельмі слушная. Яна сапраўды аб’ядноўвае моладзь. Конкурс – гэта спаборніцтва, зацікаўленасць у падвышэнні ўзроўню. Калі не паказваць разнастайнасць бакоў журналістыкі, то незразумелая сама журналістыка. Пасля такога конкурсу ў моладзі абавязкова павялічыцца зацікаўленасць у прафесійным росце ў беларускіх СМІ“, – кажа Аліна Суравец, намесніца старшыні БАЖу карэспандэнту “Будзьма”.

Арганізатары праекта  – Беларуская асацыяцыя журналістаў  і “Цэнтр “Трэці сектар” – плануюць ладзіць такі фестываль кожныя два  гады. Сёлетні – ужо другі па ліку.

Стэфанія  Малюта

dzedzich

View Comments

  • Для ўсіх сябраў Дзедзіча аб'яўляем конкурс: Знайдзіце на фота сакрэтную асобу Алеся Жолуда.

    Хто скажа, якім ён папарадку, калі лічыць злева, стаіць - прыз!

  • Алесь, калі вы угледзіце гэты камент, адпішыце калі ласка - ёсць размова (не ведаю як вас знайсці)

    • прывіт) я вконтакте: папялушка (насамрэч алесь - гэта 2 дзяўчыны)))

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

4 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

2 тыдні ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

3 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

3 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago