Categories: Моладзь

Скарына, Рагнеда і князі ВКЛ сышлі ў блогі

Альгерд перакваліфікаваўся ў інжынеры, Вітаўт фатаграфуе ў Бангкоку, а Сапега марыць зрабіць які-небудзь карысны сайт, але не можа прыдумаць нічога, акрамя порна… Еўрарадыё даведалася, чым жывуць блогеры, якія ўзялі сабе гучныя нікнэймы з беларускай гісторыі.

Адным з першых 17 лютага 2005 года на сэрвісе livejournal зарэгістраваўся Альгерд. Імпэту жж-юзеру algerd хапіла на 4 пасты, апошні з якіх датуецца 1 сакавіка таго ж года.

Але Альгерды бываюць розныя. Жывому журналу юзера alherd неўзабаве споўніцца чатыры гады. Мы знайшлі яго ўладальніка (па адукацыі ён інжынер, а людзі тэхнічных спецыяльнасцяў нярэдка цікавяцца мінуўшчынай!) і запыталіся, чаму ён выбраў гістарычны нікнэйм:

alherd: “З аднаго боку, хацелася нечага, трывала прывязанага да Беларусі. З іншага, не хацелася быць трывіяльным. Я перагледзеў шмат беларускіх імёнаў і звярнуў увагу на Альгерда. І мне тады падалося, што гэта тое, што трэба”.

Імя Альгерд сапраўды сустракаецца даволі рэдка. І гэта, паводле словаў alherd‘а, выклікае пэўныя складанасці.

alherd: “Калі людзі ў інтэрнэце сустракаюць мой нік, звычайна ўсё даволі сумна. Са школьнага курса гісторыі яго мала хто памятае, а здаецца, усе ж праходзілі… І што найбольш дзіўна — у мяне часта пытаюцца: “Што такое alherd?”, а не “Хто гэта такі?”.

Мы паспачувалі Альгерду і, натуральна, вырашылі тэлефанаваць Вітаўту. Знайсці яго аказалася нескладана: жывы журнал vitaut належыць раскручанаму фатографу Віталю Харужку. Але доўга абмяркоўваць з ім яго нік нам перашкодзіла сумленне: Вітаўт размаўляў з намі… З Бангкока!

vitaut: “Я цяпер у Бангкоку, вярнуся толькі заўтра ўдзень!!!”

Жывы журнал vitaut’а — сапраўды жывы: ён актыўна аднаўляецца свежымі фотаздымкамі і допісамі пра джазавыя імпрэзы, якія цёзку князя ВКЛ відавочна да спадобы. Шмат фотаздымкаў і ў дзённіку Гедыміна. gedymin, здаецца, толькі і робіць, што вандруе па беларускіх мястэчках. У блогу змешчаныя велізарныя фотасправаздачы з Рагачова, Мосара, Глыбокага, Гарадзеі, Снова, Клецка… Цікава, што сапраўднае імя аўтара блога gedymin — Сяргей, а нік у ICQ… Algerd! Вось такая гістарычная шызафрэнія.

Адразу дзве Рагнеды вучацца на гістфаку БДУ. rahnieda сёлета скончыць універсітэт, а rahnieda-m вучыцца на 3 курсе. Спачатку яна хацела быць Марынай, пасля — Рагнедай (але rahnieda ўжо была занятая старшакурсніцай). І так стала Рагнедай М.

rahnieda-m: “М. азначае Марына. Гэтая літара — мая ідэнтыфікацыя ва ўсіх нікнэймах у інтэрнэце. Але Марынай у ЖЖ стаць не выпала, бо яна была занятая”.

Еўрарадыё: Але і rahnieda была ўжо занятая!

rahnieda-m: Таму я і стала rahnieda-m”.

Еўрарадыё: А ты ведаеш, што аўтарка дзённіка rahnieda (без “m”) таксама вучыцца на гістфаку?

rahnieda-m: “Не, не ведала такога! Затое ў мяне ў сябрах ёсць жж-юзер ragned-m! Мы вельмі здзівіліся, калі знайшлі адно аднаго. Ён думаў, што я жартую з яго, а я думала, што ён кпіць з мяне. Але нашыя нікі з’явіліся незалежна”.

ragned-m — гэта беларускі паэт Рагнед Малахоўскі. Зараз ragned-m і rahnieda-m сябруюць.

Цяпер пра сумнае.

Ніводнага запісу няма ў ЖЖ mindaug, што дзіўным чынам лучыць яго з ЖЖ masherov. Такі ж “ніякі” блог у kolas‘а, а дзённік kupala.livejournal.com увогуле “has been deleted and purged”. У ЖЖ ragvalod – адзін пост, не раскажам вам, які.

Скарына завёў ЖЖ 22 верасня 2005 года, а 11 лістапада сам сабе пакінуў сумны камент: “опять смотрю свой “мертвый” журнал и ничего не нахожу — странно, может, так и должно быть?” ЖЖ Кастуся Каліноўскага вядзецца прыгожай лацінкай з “гачыкамі”. Kastus мае 17 інтарэсаў: baby, harelka, holyja baby, mova, muzyki, pazniak, prauda, radzima-polsca, revalucyja, rodnaja mova, sacyjalizm, sala, seks, stalin, svaboda, vorahi, sybienica…

І, нарэшце, карыстальнік ЖЖ sapega жыве ў Архангельску. Звычайны хлопец. З 14 гадоў захапляецца “компутерами” і марыць зрабіць які-небудзь карысны сайт. Толькі нічога, акрамя порна, яму ў галаву не прыходзіць.

Хто б сумняваўся ў тым, што ператварыць у порна праз інтэрнэт можна любое гучнае імя.

euroradio.fm

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

4 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

5 дней ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

7 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago