Categories: Культура

Выйшла дзіцячая кніга пра Грунвальд

Аўтар кнігі – полацкі гісторык, выкладчык Полацкага універсітэта Юры Ўсціновіч. Кніга называецца “Яська і конік ягоны Грыўка” і адрасаваная маленькім чытачам.

Напісаная кніга ў былінным стылі, з добраю доляю фантазіі, аднак грунтуецца на гістарычных фактах. Шасцігадовы полацкі хлопчык Яська засмучаецца, што бацька не ўзяў яго з сабой на Грунвальдскую бітву з крыжакамі. Аднак тут, кажа аўтар кнігі, здараецца цуд.

Юры Ўсціновіч: “Конік Грыўка аказаўся чароўным. Яська акунуўся ў сутоку рэк Палаты і Дзвіны і коніка акунуў. Ён пераўтварыўся ў моцнага дужага волата, і конік таксама пераўтварыўся ў срэбрагрывага баявога каня. І вось яны паспелі паўдзельнічаць у бойцы, вярнуцца назад. І ўжо пасля Яська слухаў ад бацькі пра Грунвальдскую бітву – і ў тым ліку пра свае подзвігі”.

Выхад кнігі прымеркаваны да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы. На прэзентацыі мастак Іван Іваноў, які аздобіў кнігу, апавёў, што цяпер ідзе праца над мультфільмам паводле гэтага твору. Плануецца выкарыстаць цікавы прыём, калі героі старажытных гравюраў “ажывуць” на экране.

euroradio.fm

dzedzich

Recent Posts

Музыка ў сэрцы: гісторыя вулічнай спявачкі Наталлі

Для Наталлі кожны акорд, кожная нота – гэта магчымасць падарыць людзям радасць і натхненне, што…

10 гадзін ago

Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…

13 гадзін ago

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

1 дзень ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

1 дзень ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

5 дней ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

6 дней ago