Categories: Культура

Твая Беларусь – твой выбар. Галасуй!

Паўтары месяцы таму стартаваў конкурс для моладзі на лепшы сімвал Беларусі. Зараз настаў час абраць найлепшыя з паступіўшых прапаноў. А што Ты хочаш бачыць на на сувенірнай прадукцыі для цябе?

Нагадаем, што конкурс праводзіўся ў інтэрнэце, і ставіў на мэце сабраць прапановы па незвычайных, прывабных, і прыдатных для выкарыстання на сувенірах вобразах Беларусі.

Пасля чаго арганізатары конкурсу абралі 7 найбольш удалых на іх думку прапановаў. Але якія з іх будуць увасоблены на будучай прадукцыі – гэта залежыць ад Вас.

Прапануем азнаёміцца з прэтэндэнтамі:

Беларускі арнамент

Гэта неад’емнае частка веры беларускага народу, яго светаўспрымання. Іх ткалі ды вышывалі на ручніках і адзенні. Кожны элемент арнаменту меў сваё сакральнае значэнне. З аднымі ішлі на вяселле, з іншымі – памінаць продкаў, трэція вешалі на абразы. Кожнае свята, кожная з’ява мела сваё сімвалічнае ўвасабленне. З абярэгамі звязвалі свае надзеі і жадалі лепшай долі іншым. Гэтыя сімвалы і зараз маюць велізарны зарад народнай энэргетыкі, здольны прыносіць здароўе, дабрабыт, шчасце ў сям’і, захаваць ад ўсякага ліха, спрыяць чалавечаму лёсу.

Бабёр

Шыкоўнае футра й бабровы струмень былі аб’ектамі палявання на нашай зямлі цягам многіх стагодздзяў. Нашыя продкі верылі, што будаўнічыя здольнасці баброў мала чым саступалі чалавечым. Тое можна сказаць пра ўяўленні сацыяльнай уладкаванасці й ерархіі: людзі верылі, што бабры падзяляюцца на тры пароды – сяляне, баяры і магнаты.
Нароўні з нацыянальным сымбалем буслом, моцным зубрам беларускі жывёльны свет падае ня менш ушанаваную міфалогіяй істоту – працавітага бабра.

Культавыя камяні

У дахрысціянскай Беларусі камяні мелі вялікае культурнае, а так сама сакральнае значэнне. Гэта быў адзін з асноўных элементаў капішчаў і курганаў. У беларускіх міфах пра стварэнню света часта ўзгадваецца камень. З гэтага матэрыялу рабілі вельмі шмат дэкаратыўных і рэлігійных выяваў і пазней, у хрысціянскія часы. У Х ст. вядомы абразы з гэтага матэрыяла. Сюды ж можна дадаць тураўскую легенду, пра крыжы, што растуць з зямлі, а таксама Барысаглебскія і іншыя камяні.

Бусел

Вельмі шанаваная ў народзе птушка. Яго пасяленне каля чалавечага жытла здаўна лічылася добрай прыкметай. Гэта сімвал патрыятызму,- буслы заўжды вяртаюцца на Радзіму нават з самых лагодных краёў.

Слуцкі пояс

Такіх прыгожых і багатых тканых вырабаў, што ткалі на Нясвіжскіх і Слуцкіх персіярнях Радзівілаў не было нідзе ў свеце. Ткалі іх толькі мужчыны – не простыя рамеснікі, а сапраўдныя мастакі. Кожны з іх з’яўляецца унікальным і непаўторным творам не толькі народнага, але і сусветнага мастацтва.

Беларуская дуда

Дуда – традыцыйны музыкальны інструмент беларускага народу. Ён вядомы ў Беларусі з глыбокай старажытнасці. Існуе некалькі разнавіднасцей беларускай дуды. Больш за ўсе вядома дуда лепельскага тыпу. Дуда лепельскага тыпу для Беларусі – гэта як балалайка для Расіі.

Партызаны

Адносна нядаўняя з’ява ў вайсковай тактыцы, але між тым паспеўшая абрасці безлічнай колькасці баек і міфаў.

Такім чынам, за два тыдні арганізатары плануюць вызначыць найбольш папулярны сярод моладзі Беларусі сімвал. Так што не заставайцеся ў баку. Гэта наша Беларусь, і нам выбіраць!

Sorry, there are no polls available at the moment.
dzedzich

View Comments

  • как-то странно подсчет процентов происходит - 44%, 44%, 33%, 11%,11%. я все складываю-складываю, но 100 никак не выходит))

  • Гэта таму, што можна галасаваць больш чым за 1 варыянт. У дадзеным выпадку - за 3. Але 300% таксама можа ў суме не атрымацца, бо не ўсе галасуюць за ўсе 3 варыянты.
    Я, напрыклад, галасаваў толькі за бабра. Казырная істота :)

  • Bстота супер. Но называть его символом Беларуси как-то стремнавата :)

  • Ага. Пакрыўдзіцца і пакусае :) :) :)
    Дарэчы, руку можа пракусіць наскрозь. Такі вось таямнічы князь дрыгвы.

  • Прапаную НЕ галасаваць за партызанаў.

    Хоць Другая сусьветная вайна і зрабіла Беларусь вядомай у сьвеце
    Не да падуманьня, што нашыя вясковыя дзяцькі самаходзь пацягнуліся ў лясы бараніць савецкую ўладу.

    Ішла грамадзянская вайна. Беларусы ваявалі на абодвух баках - фашыстоўскім і камуністычным. Нехта рабіў высілкі ваяваць на Беларускім.. Але гісторыю напісалі і падалі нам пераможцы.

    Мадэль жорсткага супраціву фашыстам нам навязалі камуністы. Аднак тое, што для Расеі было Вялікай Айчыннай вайной, для нас - самазьнішчэньнем. Інспіраваная Масквой партызанка толькі выклікала "пазаплянавую" жорсткасьць з другога боку.

    Партызанку зладзілі пакінутыя ў тыле савецкія функцыянэры, падпольныя райкамы, гаркамы, абкамы, дэверсыйныя групы, рэйдавыя брыгады, акружэнцы, больш за 200 атрадаў НКУС.. І ўтрымлівалася яна ідэялягічна, арганізацыйна і матар'яльна коштам Вялікай зямлі. А для самога беларускага народу партызанка была чужароднай марнай і пераважна варожай справай.

    Нажаль, ідэю "гераічнай партызанкі" на свае патрэбы перанялі ідыёлягі ўжо незалежнай Беларусі.

    Народ не прыняў партызанку. Зважым на скептычную і нават зьдзеклівую афарбоўку слова "партызан" у жывым маўленьні. Калі мы прымем гэткі сымбаль, мы прымем сымбаль прымусу на самазьнішчэньня за змаганьнем адной хцівай імпэрыі супраць такой жа другой.

    Партызан - той, хто ўвесь час хаваецца, той хто кажа - "мяне няма". Давайце гучна скажам - "Я ёсьць"!

  • Не думаю, што хтосьці усур'ёз будзе разглядаць гэты варыянт. Партызаны тут хутчэй як забаўная версія на пасашок. Ужо надта файны малюначак патрапіў.

  • Я толькі не разумею, чаму ніхто не прапанаваў пушчанскага зубра у якасьці сімвала, ён будзе не горшы за бусла!!!

  • Таму што па ўмовах конкурсу прапанаваныя вобразы мусяць "не з'яўляцца дзеючай сімволікай арганізацый і устаноў". Таму ніхто не прапаноўваў (а калі і прапанавалі, то ў фінал не маглі трапіць) зубр - сімвал аднайменнай арганізацыі, скарынаўскі друкаваны знак, сонца і месяц - эмблема ТБМ, і магчымыя іншыя.

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

12 гадзін ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

2 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

4 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

7 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago